Мілюга́ ’малаўрадлівая глеба’ (полац., Яшк.). Паўкалька — балтызм, утвораная ад літ. mẽlynas ’сіні’, mė̃lis ’сінь’ паводле сінюга́ ’гліністая, падзолістая, неўрадлівая зямля’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кша ’п’яніца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. màktas, maũkas ’глыток’, maũkti ’піць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 84; Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́шкі ’лісічкі, Cantharellus cibarius’ (віл., Сл. ПЗБ). З авяру́шкі (якое з вавярушкі < літ. voverušká ’лісічка’) з адпадзеннем пачатковага а‑ і менай в > м.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згрэйзаць ’зрабіць, напісаць абы-як’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. grevezóti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 296), а таксама greĩtai ’хутка’ (гл. грэйма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крамзла́ ’храсток’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kremzle ’тс’. Запазычанне з літоўскай мовы. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́нуць1 ’каркнуць’ (Нас.). Балтызм. Да літ. krunkti ’каркаць’.

Кру́нуць2 ’выпіць залпам’ (Нас.). Відаць, да клюнуць ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. глюкаць, клюкаць ’піць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумша́ ’сівец’. Параўн. літ. kimša ’мох’ (Сл. паўн.-зах., 2, 570). Структура слова сведчыць на карысць балт. паходжання, але дакладнай крыніцы не знойдзена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кімса́ ’купіна’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kimša ’тс’ (там жа, 462). Гл. таксама Урбуціс, Baltistica, 1969, V(I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабуры́ ’стрыжні ў птушыным пер’і’, ’сцяблы ў лістах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.). Утварэнне з суфіксам -t/p-, гепетычна роднаснае да літ. lämbas ’націна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лака́за ’неахайная асоба, якая мыючы залівае дол у хаце’, лаказіць ’наліваць у хаце, рабіць макрату, бруд’ (КЭС, лаг.). Да літ. lakäzaris ’гарэза, свавольнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)