летуце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. летуцець і летуценіць.
2. Мара пра што‑н. прывабнае, жаданае. Галава .. [Ганчарова] напаўнялася рознымі рамантычнымі летуценнямі. Шамякін. Як хочацца жыць, калі думкі кросны снуюць з жыцця, з летуценняў, з пажаданняў бурлівых! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля 1, прыназ. з Р.
Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.
ля 2, нескл., н.
Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
[Іт. la.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. Лынькоў. // Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мел, ‑у, м.
Мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пабелкі, чысткі, пісання і інш.; крэйда. У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты, потым яшчэ важней цёр мелам свае медалі і, навесіўшы іх на грудзі, урачыста ішоў на станцыю. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе-не́будзь, прысл.
У якім-небудзь месцы. — Чакай жа, — сказаў Цімох, — заварочвай статак, пагонім у Чартавіцу, дзе-небудзь напаткаем іх, паганцаў! Колас. Калі надыходзіла ноч і якая калона спынялася на начлег, дзе-небудзь з боку, неўзаметку, прыстройваўся і экіпаж эмкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касабо́кі, ‑ая, ‑ае.
З крывым, касым бокам. Касабокі чалавек. Касабокі ўзгорак. □ Зуб’е атрымлівалася трохі касабокае, рознай формы, не аднолькавае таўшчыні. Рылько. // Які пакасіўся набок. Адкрываючы касабокую фортку на вуліцу, .. [Сімон] азірнуўся. Самуйлёнак. [Штрайх] пасалавелымі вачамі пазіраў на двор, на касабокі хлевушок. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараста́ць, ‑ае; незак.
1. Незак. да нарасці.
2. Павялічвацца ў памерах. Ад наносаў пяску нарастае бераг рэчкі.
3. Павялічвацца па сіле, узрастаць. Шум цягніка набліжаўся, нарастаў, ён пераходзіў у грукат. Лынькоў. Сцяпан адчуў, як у яго зноў нарастае гнеў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несусве́ціца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Што‑н. недарэчнае, бязглуздае, незразумелае. Ліберман спяшаецца апраўдацца, нагаварыць на свайго супастата ўсялякай несусвеціцы, хвалюецца. Кандрусевіч.
2. Нешта вельмі моцнае, незвычайнае ў сваім выяўленні; немаведама што. На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́лькі, злучн.
Ужываецца пры даданых прычынных сказах у значэнні: «так як»; «таму што». Стрэлкі, якая раней вяла на ветку [чыгункі], не было, відаць, яе проста знялі, паколькі ветка не дзейнічала. Лынькоў. — Паколькі мы знайшлі цябе ў лесе, тваё прозвішча будзе — Лясны... Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)