надкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю. Надкалоць талерку.

2. Накалоць зверху што‑н., пракалоць верхні слой чаго‑н. Надкалоць шылам падэшву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпісаць.

2. Тое, што змешчана зверху чаго‑н. напісанага. Надпіска над радком. Зрабіць надпіску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наклёпваць — накляпаць ​1.

2. Тое, што накляпана; накляпаная частка чаго‑н. Наклёпка са сталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтэксто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Спец.

1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.

2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.

3. Тэкст для растлумачвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́ўны, ‑ая, ‑ае.

Здольны змясціць у сабе многа чаго‑н.; ёмісты, умяшчальны. Побач з палком, каля сцяны стаяў з гарбатым пакатым вечкам пакоўны куфар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́каш, ‑а, м.

Пляцёны кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або ў сані. Чаго там сварыцца, жывіце здаровы. — Міша ўкінуўся ў палукаш і паехаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

У матэматыцы — які не мае агульнай меры з чым‑н. іншым, які не можа быць вымераны мерай чаго‑н. іншага. Несувымерныя велічыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялю́басць, ‑і, ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Косця адчуваў, як недзе на душы пачынае ажываць даўнішняя нялюбасць, злосць і непавага да Жвіра. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выблытаць з чаго‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Павыблытваць ногі з дроту. Павыблытваць птушак з сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Прывезці ў вялікай колькасці. [Рыгор:] — Нам усяго [дачка] напрывозіла: рабой паперы на сцены — аж дванаццаць трубак. А бабе — усяго. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)