Псіўлю́й ’купкоўка зборная, Dactylis glomerata L.’ (гродз., маг., Кіс.). Рус. песья трава ’тс’. Пачатак слова, магчыма, да польск. psiwy ’сабачы’, psi ’тс’, якія, паводле Банькоўскага (2, 957), ужываюцца ў назвах “дрэнных” раслін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. raža ’ураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род 1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гудзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гусці і гудзець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Рыгор адхіліўся ад акна; разам з гэтым змоўкла гудзенне аэраплана. Гартны. Раптам да вёскі пачалі далятаць нейкія нячутныя дагэтуль гукі, — ні то гудзенне жука, ні то малатарні. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуля́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. гуляць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.).
2. Забавы, танцы, звычайна пад адкрытым небам. Масавае гулянне. □ З вуліцы праз адчыненую фортку ўліваліся ледзь чутныя гукі музыкі — гэта ў парку ўсё яшчэ ішло гулянне. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурча́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому. Колас. Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашука́нства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́стал, ‑а, м.
1. Паводле евангелля — кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння.
2. перан.; чаго. Заўзяты паслядоўнік і руплівы прапаведнік якой‑н. ідэі, вучэння. Апостал дабра і зла.
3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая складаецца з «Дзеянняў апосталаў» і іх «Пасланняў».
[Грэч. apostolos — пасланец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апыле́нне, ‑я, н.
1. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка, у выніку чаго адбываецца апладненне. Штучнае апыленне.
2. Дзеянне паводле дзеясл. апыліць (у 2 знач.).
•••
Перакрыжаванае апыленне — перанясенне пылку з тычынак кветак адной расліны на рыльцы песцікаў кветак другой расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.
2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго‑, чаго‑н. Даць ацэнку.
3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апавяда́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавядаць.
2. Невялікі мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе. Гумарыстычнае апавяданне. □ Усё зразумела Даніну яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)