перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. перажыць.

2. за каго-што і без дап. Хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго-н., быць у стане душэўнага неспакою ў

сувязі з чым-н.

Пасварылася з суседкай, а цяпер перажываю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перацярпе́ць, -цярплю́, -це́рпіш, -це́рпіць; -цярпі́; зак.

1. што. Перанесці; выцерпець многае; церпячы, пераадолець што-н.

П. усе нягоды.

П. спакусу.

2. чаго і без дап. Зазнаць шмат пакут, гора і пад.

Колькі ён перацярпеў за свой век!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што і без дап.

Прабыць дзе-н., у якіх-н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго-н. або пакуль хто-н. закончыць што-н.

П. дождж.

Усіх не перачакаеш.

П. паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -лецяце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

Лецячы (у 1 і 2 знач.), прыбыць, дасягнуць чаго-н.

Шпакі прыляцелі.

Хлопчык прыляцеў з трывожнай весткай.

|| незак. прылята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прылёт, -у, М -лёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыму́сіць, -у́шу, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., каго (што) да чаго і з інф.

Абавязаць, запатрабаваць зрабіць што-н.

Ніхто мяне не прымусіць ехаць туды.

|| незак. прымуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыму́с, -у, м. і прымушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́стаў, -тава, мн. -тавы, -таваў, м. (гіст.).

1. Паліцэйская пасада невялікага адміністрацыйнага раёна.

Участковы п.

Станавы п.

2. У Расійскай дзяржаве да 1917 г.: службовая асоба, прыстаўленая да каго-, чаго-н. для нагляду.

Судовы прыстаў — судовы выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., каго-што.

1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў); разысціся.

Вайна разлучыла родных.

2. Раздзяліць, аддзяліць што-н. ад чаго-н.

Р. канцы правадоў.

|| незак. разлуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разлучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́рмін¹, -у, м.

1. Пэўны адрэзак часу, адведзены для чаго-н.

Закончыць работу ў месячны т.

2. Вызначаны час, дата, да наступлення якой або пасля якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца і пад.

Набліжаўся т. уступных экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго (разм.).

Усыпаць, уліць, укласці куды-н. у вялікай колькасці.

У. многа гною ў глебу.

Столькі грошай убухалі за мэблю (перан.: патрацілі).

|| аднакр. убу́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усачы́ць, усачу́, усо́чыш, усо́чыць; усо́чаны; зак., за кім-чым.

1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

У. за дзіцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)