шо́фер, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шафёр. Шофер завёў матор, мы штурхнулі машыну ў задок, яна і выскачыла. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпале́рнік, ‑а, м.
1. Майстар, спецыяліст па вырабу шпалераў (у 1 знач.).
2. Тое, што і шпалера (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоно́чы, прысл.
Тое, што і штоноч. Пахана, замест таго, каб спаць у хаце, сядзела штоночы ў млыне на мяшках. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмульсава́цца, ‑суецца; зак. і незак.
Спец.
1. Тое, што і эмульгавацца (у 1 знач.).
2. толькі незак. Зал. да эмульсаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́блынавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і яблыневы. [Дзяўчаты] сядзелі, дыхалі яблынавым моцным пахам, сузіралі вясёлыя фарбы абуджанага вясною жыцця. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яйцаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яец. // у знач. наз. яйцаро́дныя, ‑ых. Тое, што і клаачныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ветрыцца 1 ’праветрывацца, сушыцца’ (Нас.). Да ветрыць 1 тое ж польск. wietrzyć się ’праветрывацца’; ’падпадаць пад дзеянне свежага паветра’, серб. ве̏трити се ’тс’.
Ветрыцца 2 ’прастуджвацца, асвяжацца’ (Нас.). Да ветрыцца 1.
Ветрыцца 3 ’хадзіць без справы, бадзяцца, швэндацца’ (карэліц., Янк. Мат.). Да дзеяслова ветрыцца 1, у якога павінна было быць таксама значэнне ’знаходзіцца на паветры’ → ’псавацца пад уздзеяннем ветру’ → ’быць ветраным, легкадумным, ветрагонам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сьцельга ’«вяз», які звязвае «галоўку» полаза з першым (пярэднім) капылом у санях’ (Янк. I, 53), ву́сьцеглі ’тс’ (але адна ву́сьцельга, КСТ). Параўн. палес. усця́гля, уся́гля ’тс’ (Маслен.), дзе не адбылася перастаноўка зычных у апошнім складзе і можна ўзнавіць першапачатковую форму з коранем сцяг‑; у такім выпадку ўнутраная форма слова ’тое, што сцягвае’ (галоўку полаза з капылом); параўн. іншую назву гэтай дэталі сця́га (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лысь! ’пра ўдар па лбу’ (мсцісл., Нар. лекс.). Этымалагічна ўзыходзіць да лызь! — аддзеяслоўнага выклічніка. Да ⁺лызнуць, параўн. рус. пск., цвяр., паўн.-дзв. лызнуть, лызнуть ’ударыць’, славац. luznúť ’ударыць па твары’, даехаць па вуху’, якія ўваходзяць у групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑. Да лузнуць, лузаць (гл.). Тое, што ў семантыцы слова прысутнічае ’лоб’, абумоўлена (пад уплывам народнай этымалогіі) ад’ідэацыяй лексемы лысы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёткі 1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).
Лёткі 2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letki ’лёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)