абра́ннік, ‑а, м.
1. Той, хто абраны для выканання якіх‑н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву — таксама нібы панавелі адразу. Брыль.
2. Уст. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек, дзейнасць якога не пад сілу для іншых. Ідэалістычнае ўяўленне пра паэта як абранніка лёсу.
3. Любімы чалавек; каханак. Відаць, што чакае яна [Гандзя] к вечарку свайго Серафіма, абранніка сэрца, Ля самых Баркоў на сваім хутарку. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзідэ́нцыя, ‑і, ж.
Месца, дзе пастаянна знаходзяцца ўрад або асобы, якія займаюць высокія адміністрацыйныя пасады. Доўгі час, на працягу некалькіх стагоддзяў, Пражскі град быў рэзідэнцыяй чэшскіх каралёў. Мележ. У самым цэнтры горада размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта — Белы дом. Новікаў. // Разм. Наогул месцазнаходжанне каго‑н. Па ўсім абсталяванні пакоя, якое кінулася Рыгору ў вочы, відаць было, што гэта рэзідэнцыя... гаспадыні. Гартны. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.
[Ад лац. residentio — месцазнаходжанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваво́льства, ‑а, н.
1. Гарэзлівасць, дураслівасць, гуллівасць. У словах [Ірынкі] прабіваюцца ноты дзіцячага свавольства, якое пры іншых умовах і ў іншы момант вылілася б у дурную весялосць. Чорны. Сцёпа лічыў сябе чалавекам сур’ёзным і ніякіх свавольстваў не паважаў. Якімовіч.
2. Свавольныя ўчынкі, паводзіны, якія часам парушаюць прынятыя нормы, правілы. Карціна свавольства паноў, якая кожнага балюча кранае за сэрца, узноўлена рэалістычнымі беларускімі фарбамі. Палітыка. Ён ведаў, што яе [Люды] дзявочая ўпартасць прымушае даводзіць да канца задуманае свавольства. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым, як камень. Дыхнула сцюжа, і за якія-небудзь суткі зямля закамянела, а рэчку закавала ільдом. Хомчанка. Закамянелі грудкі гразі, заледзянелі на дарозе каляіны. Грахоўскі.
2. перан. Знямець, застыць. Пан Пшыбыльскі .. сеў побач з жонкай і таксама, як і яна, надзьмуўся і закамянеў. Шынклер. Марына не запомніла ні слоў, ні твараў. Сэрца закамянела, і яна не плакала. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́ра, ‑ы, м. і ж.
Разм.
1. ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех. Глебка.
2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярта́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і паварочаць 1. Павяртаць людзей дамоў.
павярта́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і паварочваць (гл. павярнуць у 3, 4 знач.). Ах, сын мой, сын! Каб ведаў ты, як зашчымела, як сціснулася ў мяне сэрца, калі я зноў ступіў на тую дарогу, што павяртае са шляху ў самую вёску. Сачанка. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ранец павяртае ізноў у лясок. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўка, ‑і, ДМ плаўцы; Р мн. плавак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плавіць.
2. Спец. Адзін вытворчы цыкл выплаўкі металу. // Метал, выплаўлены за адзін вытворчы цыкл. І спявае сэрца сталявара, душа доменшчыка ў тую хвіліну, калі з латка печы, як першы промень сонца на ўсходзе, шугаюць іскры, пальецца цяжкая плаўка. «Беларусь». Праз нейкі час, калі Міхал афіцыйна прыняў змену і печ выдала першую плаўку, яго выклікаў да тэлефона галоўны інжынер. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́зіць, уражу, уразіш, уразіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вялікае ўражанне, моцна ўсхваляваць, устрывожыць. Партызанскі гарадок нас уразіў сваім выглядам і нейкай няўлоўнай урачыстасцю. Няхай. Сустрэча з цівуном і аратым так уразіла.. [Кастуся], што ён доўга не мог апамятацца. Якімовіч.
2. Балюча закрануць, пакрыўдзіць каго‑, што‑н. [Лабановіч] стараўся выправіць і адзначыць [памылкі] так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. Колас. Словы гаспадыні так уразілі .. [Віцю], што хлопец разгубіўся. Адразу зрабілася горача. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поро́к м.
1. (изъян) зага́на, -ны ж., разг. вада́, -ды́ ж.; (недостаток) недахо́п, -пу м.;
2. (разврат) распу́ста, -ты ж.;
погря́знуть в поро́ке загра́знуць (увя́знуць) у распу́сце;
3. мед. паро́к, -ку м.;
поро́к се́рдца мед. паро́к сэ́рца;
◊
бе́дность не поро́к бе́днасць не зага́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Клёк 1 ’розум, развага’, ’косны мозг’ (ТСБМ, Нас., Шат., Грыг., Янк. БП, Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Ян.). Да клёк 2 (гл.) семантычны пераход: ’жыццёвая сіла’ > ’розум’.
Клёк 2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей 2 (гл.). Параўн. бел. кракавіна ’жабурынне’, польск. klej ’тс’, рус. клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.
Клёк 3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр. кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус. клёк ’гульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.
Клёк 4 выкл.-дзеясл. форма: «Нам клёк у грудз[e]: здагадаліса…» (Янк. II). Гукапераймальнае. Параўн. ст.-рус. клекати ’біцца (пра сэрца)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)