ляжа́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які ляжыць, знаходзіцца ў гарызантальным становішчы. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. / у знач. наз. ляжа́чы, ‑ага, м. — Эх вы, салдаты, салдаты! На ляжачага напалі, гуртом набеглі ды яшчэ рукі звязваеце, — з насмешкай прамовіў Сяргей. Колас.

2. Такі, які знаходзіцца ў пасцелі, не можа ўстаць, хадзіць (пра хворага). Ляжачы хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. За дзень вада была нагрэлася, і Язэпу здалося, што ніколі ў жыцці ён не мыўся з такой асалодай, як цяпер. Асіпенка. // Дасягнуць высокай тэмпературы, напаліцца. Да чырвані нагрэлася пліта. Гроднеў. // Разм. Сагрэцца. Каб нагрэцца, [Папас] пачаў хадзіць па пакоі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вады; звязаны з вадой. Водны шлях, рэжым. Водная перашкода, энергія. □ [Андрэй:] — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўсю Кашыцкую нізіну. І цяпер такі водны прастор, проста мора. Шамякін. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». // Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Водны раствор.

•••

Воднае пола гл. пола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінява́ты, ‑ая, ‑ае.

З сінім адценнем, па колеру блізкі да сіняга. Сіняватыя вочы. □ Сіняватая, быццам свінцовая, вада б’е ў берагі, хвалі як бы гамоняць адна з адной. Сабаленка. Дробныя акенцы былі залеплены звонку сіняватым снегам. Бядуля. Віця бачыў худыя грудзі хлапчука, сіняватую скуру, з-пад якой выпіралі рэбры. Нядзведскі. Сыманчук.. стаіць, прыціснуўшыся плячыма да сіняватай сцяны хутарскога хлява. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль. З абрыву крутога Спускаўся [мядзведзь] к вірам, Дзе разгульвае стронга. Калачынскі. [Міша:] — Сямёнаў-Цян-Шанскі адзначае, што ў Беларусі толькі на Навагрудчыне ды на Мінскім узвышшы ў крынічных рачулках захавалася стронга. Ёй патрэбна ледзяная вада. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту. Чаротавае сцябло. Чаротавыя зараснікі. □ З аднаго боку вада, з усіх астатніх — непраходныя, тонкія чаротавыя джунглі вышэй чалавечага росту. В. Вольскі.

2. Зроблены з чароту. Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Колас.

•••

Чаротавы кот гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изъя́н м.

1. (недостаток, порок) зага́на, -ны ж., хі́ба, -бы ж., недахо́п, -пу м., ва́да, -ды ж.; дэфе́кт, -ту м.;

2. (убыток, ущерб) уст. стра́та, -ты ж., шко́да, -ды ж., уро́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Карнаву́гал ’круглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус. дыял. разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр. бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е. *bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац. bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́на ’вадасцёкавая канава’ (шчуч., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’вадасцёкавая труба’ (шальч., Сл. ПЗБ; Цых.), ’жолаб, па якім вада цячэ на кола ў млыне’ (Бяльк.), ’жолаб, вадзяны мяшок на мельніцы’ (Нас.), ры́нва ’рына’ (жытк., Нар. сл.), рус. дыял. ры́нва ’вадасток’, ’канава’, укр. ри́нва ’тс’. З польск. rynna ’жолаб’, rynwa ’жолаб’ (XVI ст.), якое з ням. Rinne ’жолаб’, ’канава’ (< ням. rennen ’бегчы’) (Брукнер, 472; Фасмер, 3, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)