хоп, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапіць. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. Выпусціць Косцік жабу на зямлю, а бусел хоп яе чырвонай дзюбай — і праглыне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрась, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. храснуць і храснуцца. Наступіў ботам [на плот] ды як пакаўзнуўся, грудзьмі аб жардзіну, тая хрась напалам, а я носам у гразь. Быкаў. [Бацька:] — Убачылі [парубшчыкі] лесніка — да яго. Ружжо аднялі — аб пень хрась! — паламалі... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цопаць — цопнуць. [Уладзік:] — Узлез на хвою: што там у дупле робіцца? Засунуў руку, а мяне за палец — цоп нейкі звярок! Колас. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чартаўшчы́на, ‑ы, ж.

1. зб. Паводле забабонных уяўленняў — чэрці, д’яблы і ўсякая нячыстая сіла.

2. перан. Разм. Што‑н. незразумелае, неверагоднае, недарэчнае. Ён, [Хвядос] абвёў пакой вачыма: — Гэта што за чартаўшчына? Зала... Белыя халаты... Ці не ў сне мне ўсё звярзлося? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвя́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чвякаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зрэдку чулася невыразнае мармытанне, соннае чвяканне губамі. Крапіва. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкра́банне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шкрабаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Без стуку, нават без шкрабання адчынілася першая палавіна філёнчатых дзвярэй кабінета. Сабаленка. Раптам праз усе гэтыя гукі.. [Міхал Плышэўскі] пачуў шкрабанне каля дзвярэй на ганку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. штрыхаваць.

2. Штрыхі, нанесеныя на што‑н.; заштрыхаванае месца. // Спосаб выканання мастацкіх твораў (звычайна малюнкаў). Нязначная частка прац [Філіповіча] намалявана адным контурам або суцэльнай штрыхоўкай тушшу без ужывання колеру. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шух, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гуку ад глухога, кароткага шуму. Крумкач падымаецца — шух-шух-шух. Барадулін.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шухаць, шухнуць і шухнуцца. Я паперы свае — шух у шафу. Гатоў, маўляў, ісці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яда́, ‑ы, ДМ ядзе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. есці.

2. Тое, што ядуць і п’юць; ежа. Застаўляе [пан] стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала. Хлеб ды вада — маладзецкая яда. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўколенцах ’на каленях, стаўшы на калені (што-небудзь рабіць)’ (Мележ). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі спалучэнняў на каленцах і ў коленцах ’тс’, гл. наў‑; да кале́нца, кале́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)