самаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самагону. Самагонны чад. // Прызначаны для прыгатавання самагону. Самагонны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самагу́бны, ‑ая, ‑ае.

Які канчаецца самагубствам. Самагубны ўчынак. // перан. Небяспечны, шкодны для самога сябе. Самагубная тактыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапла́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка плавіцца, не патрабуе дабаўлення спецыяльных прымесей для павелічэння плаўкасці. Самаплаўкая руда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеназбіра́льнік, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для збірання коп сена пры ўкладцы іх у сцірты ці стагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенаўборкі, які служыць для сенаўборкі. Сенаўборачная кампанія. Сенаўборачныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензакало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Помпавая ўстаноўка для запраўкі вадкім палівам аўтамабіляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бетонамяша́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для перамешвання сумесі пры вырабе бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́дэр, ‑а, м.

Апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак (куранят, качанят і пад.).

[Англ. brooder.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́твенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да брытвы. Брытвенны футляр. // Які служыць для брыцця. Брытвенны прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буракарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Прылада для рэзкі буракоў у вытворчасці цукру.