акружэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся, танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
1. Тое, што і зачырванець (у 1 знач.). Наперадзе зачырванеўся школьны дах.
2. Тое, што і зачырванець (у 2 знач.). Зямля была ў прыцемках, а ўсход ужо зачырванеўся. Хомчанка. // Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці, хвалявання. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сляпе́нь, ‑пня, м.
Двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў, самка якога жывіцца кроўю жывёлы і чалавека. Душна Яну. Спацеў ужо і конь. Ля каня круцяцца кучаю сляпні і авадні, ліпнуць да яго, лезуць яму ў вочы. Галавач. Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя. Кулакоўскі. Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі. Чыгрынаў. Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарахне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл. Дзедаўская хата даўно ўжо згніла і спарахнела. Машара. Падумала Марына будавацца. Стары дом спарахнеў ужо. Б. Стральцоў. // перан. Перагарэць (ад перажыванняў). Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Быкаў.
2. перан. Састарэць, зрабіцца драхлым (пра чалавека).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэць, ‑і; Р мн. трацей; ж.
Адна з трох роўных частак, на якія дзеліцца што‑н. Трэць года. □ Пад Рагачовам у .. палку [Аляксея] заставалася не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў. Мележ. Недзе на першай трэці дарогі шаша прападае, і аўтобусік ужо бяжыць, куляецца па прасёлкавых дарогах. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік 2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тайга́ ’хвойныя лясы Поўначы’ (ТСБМ). З рус. тайга́ ’тс’, запазычанае сібірскае слова, непасрэднай крыніцай якога з’яўляецца цюрк.-манг. (Мурзаеў, РР, 1969, 1, 90 і наст.) або мясцовае тат. taiga ’лес’ (найменне зафіксавана каля 1735 г., але першая пісьмовая фіксацыя ў А. Радзішчава) з семантычным пераходам ’лес, тайга’ < ’скалістыя бязлесныя горы’ (падрабязна Анікін (524–525 з літ-рай) і слушным абвяржэннем версіі аб якуцкай крыніцы tai̯ga ∼ tai̯ɣa ’лес; залатыя прыіскі’, якая хутчэй ужо з рускай мовы. Гл. таксама Фасмер, 4, 11; Чарных, 2, 224–225; ЕСУМ, 5, 503.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакараце́ць, ‑ее; зак.
Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча. Савіцкі. // Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)