сцяле́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Сарваць з перадка (калёсы). [Саўка] расказвае мне, што я ўпаў на дарогу і людзі накрычалі на дзеда, у злосці сцялежылі воз, паскідалі з яго ў раўчак усе дзедавы мяшкі, а ўсіх нас, дзяцей, хто прыстаў, падбіўся ў дарозе, пасадзілі на воз. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Рабіцца, станавіцца ціхім, цішэйшым. Вецер цішэе. □ «Што ж, можа я і цішэю, — думае Васіль. — Але ж і ты, Настачка, становішся не тая, што раней. Я цішэю, а ты байчэеш...» Карамазаў. Людзі цішэлі, лагаднелі, з разуменнем і спагадай глядзелі адзін на другога. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доро́жный

1. даро́жны;

доро́жный ма́стер даро́жны ма́йстар;

доро́жные расхо́ды даро́жныя выда́ткі;

доро́жный знак даро́жны знак;

доро́жные ве́щи даро́жныя рэ́чы;

доро́жное строи́тельство даро́жнае будаўні́цтва;

2. (связанные с путешествием) падаро́жны; даро́жны;

доро́жные лю́ди падаро́жныя лю́дзі;

доро́жные впечатле́ния даро́жныя ўра́жанні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шуме́ть несов.

1. шуме́ць; (громко разговаривать) гамані́ць; (кричать) крыча́ць;

лес шуми́т лес шумі́ць (гамо́ніць);

лю́ди шумя́т лю́дзі гамо́няць (крыча́ць);

2. перен., безл. шуме́ць;

шуми́т в уша́х шумі́ць у вуша́х (у вушшу́);

в голове́ шуми́т у галаве́ шумі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навако́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі. Навакольныя калгасы. □ Навакольны недалёкі лес дыхаў роснай вільгаццю. Пестрак. З вялікай надзеяй і гонарам глядзяць цяпер усе навакольныя людзі на тры велічныя капры. Кулакоўскі.

2. Які адбываецца навокал каго‑, чаго‑н. Аляксей Аўдзейчык стаіць пад сцяною кароўніка і любуецца навакольнай прыгажосцю восені. Дуброўскі. Шасціць пад коламі лісце, не глушачы навакольных гукаў. Аляхновіч.

3. у знач. наз. навако́льнае, ‑ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго‑, чаго‑н. Жанчына жыла толькі.. [дзіцем], глухая да навакольнага, поўная роўнай увагі і любасці.. Карпаў.

4. у знач. наз. навако́льныя, ‑ых, мн. Людзі, якія знаходзяцца навокал каго‑, чаго‑н. Верка аглядалася, меркавала, якое робіць уражанне на навакольных. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́бліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж., зб.

Людзі, якія знаходзяцца дзе‑н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў. Панькова гуляла прыгожа. Яна неўзаметку наглядала за публікай і бачыла, што позіркі многіх «балельшчыкаў» скіраваны на яе. Сабаленка. Публіка лёгка даравала артыстам усё, калі на сцэну зноў выйшаў той дзядок, калі ён дакладна гэтак жа, як дзед Сілівон, кашлянуў, паціснуў плячыма, прайшоўся. Краўчанка. // Разм. Людзі, народ. Гулка загудзеў параход, забегалі матросы, ажывілася публіка. Багдановіч. Сярод ваеннай і цывільнай публікі мільгалі таксама і постаці ксяндзоў у доўгіх сутанах. Колас. // Разм. Пра групу, разрад людзей, якія маюць агульныя прыкметы, што‑н. агульнае. Тут былі такія купцы, як Пачулія.. і іншая цёплая, грашовая публіка. Самуйлёнак.

[Ад лац. publicus — грамадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неви́нный

1. (невиновный) невінава́ты; (безвинный) бязві́нны;

неви́нные лю́ди невінава́тыя лю́дзі;

неви́нная же́ртва бязві́нная ахвя́ра;

2. (простодушный) няві́нны, бязві́нны; (наивный) наі́ўны;

неви́нный ребёнок наі́ўнае (няві́ннае) дзіця́;

неви́нная шу́тка бязві́нны жарт;

неви́нные и́гры няві́нныя гу́льні;

3. (девственный) няві́нны; (целомудренный) цнатлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасве́дчаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае добрыя веды ў якой‑н. галіне, глыбока разбіраецца ў чым‑н. Параіцца з дасведчаным чалавекам. □ Настаўнікі болей сталыя, што ўжо мелі пэўную жыццёвую практыку і працавалі па колькі гадоў, трымаліся сва[ёй] кампаніі і на маладых глядзелі трохі звысоку, як людзі больш дасведчаныя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці. — Гэта не людзі, а ліха ведае што такое! — у шаленстве крычаў Бергнер і ўжо не хадзіў па пакоі, а бегаў з кутка ў куток, вар’яваўся. Гурскі. А ў самога ў мяне кіпела, вар’явалася ад зайздрасці нутро. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анія́к, прысл.

Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць. Алешка. [Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе. Чорны. // Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)