Эпро́н, ‑а, м. (з вялікай літары).
Скарочаная назва спецыяльнай арганізацыі, якая ажыццяўляла падводныя работы (падыманне патанулых суднаў і аварыйна-выратавальныя работы) у СССР з 1923 да 1941 г.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́місты, ‑ая, ‑ае.
З вялікай колькасцю ям, калдобін; няроўны. Дарогі не відаць пад нагамі, але горш тое, што яна, няроўная, ямістая, у калдобінах, не дае разгону нагам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; навало́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., чаго (разм.).
1. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці.
Н. галля.
2. каго. Прывесці, навесці ў вялікай колькасці куды-н. (неадабр.).
Н. незнаёмых.
3. пераважна безас. Зацягнуць, закрыць.
З захаду навалакло хмар.
|| незак. навалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касі́ць¹, кашу́, ко́сіш, ко́сіць; ко́шаны; незак.
1. што. Зразаць траву касой² або касілкай.
К. атаву.
2. перан., каго (што). Нішчыць, забіваць у вялікай колькасці.
Хвароба косіць людзей.
Вайна нас гнула і касіла.
|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны.
|| наз. кашэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і касьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блок³, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Частка якой-н. пабудовы, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей.
Б. цыліндраў.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.
Шлакабетонны б.
3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.
Хірургічны б.
|| прым. бло́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Блочнае будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агрэ́бці, аграбу́, аграбе́ш, аграбе́; аграбём, аграбяце́, аграбу́ць; агро́б, агро́бла; аграбі́; агрэ́бены; зак., што.
1. Тое, што і абгрэбці.
А. стог сена.
2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (разм.).
А. ўчасткі.
3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (разм.).
А. вялікую прэмію.
|| незак. аграба́ць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. аграба́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ле́дво-ніле́дво ’з вялікай цяжкасцю’, ’нарэшце-такі’ (шчуч., Нар. лекс.), калінк. ледзьві‑неледзьві ’ледзь-ледзь’ (З нар. сл.), маг. ледва‑няледва (КЭС), укр. ледві(о)‑не‑ледві(о), рус. арх. едва не едва ’тс’. Па форме суадносяцца з літ. vosnevōs ’ледзь- ледзь, з цяжкасцю’ (літ. vös ’ледзь’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панікадзі́ла ’вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі’ (ТСБМ). Рус. паникади́ло ’вісячы падсвечнік для вялікай колькасці свечак’, ст.-рус. паникандѣло, паникадило. З сяр.-грэч. πολυκάνδηλον, якое было набліжана да кадзіла (гл.) (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 197). Пачатак слова Фасмер (там жа) тлумачыць уплывам слова паніхі́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
махры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З махрамі. Карычневы шалік з .. какетлівай вясёлкай на махрыстых капцах атуляў .. [Людзін] твар. Брыль.
2. Падобны на шматкі, касмылі па краях чаго‑н. Снарады падалі ў Прыпяць па адзін і па другі бок пераправы, уздымаючы высокія махрыстыя фантаны. Колас.
3. З вялікай колькасцю пялёсткаў. Кветка была вялікая, махрыстая. Тамары здавалася, што і пахне яна не так, як іншыя. Сіняўскі. // З вялікай колькасцю тонкіх карэньчыкаў. Махрысты корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распладзі́ць, ‑пладжу, ‑плодзіш, ‑плодзіць; зак., каго-што.
1. Развесці ў вялікай колькасці (жывёлу, расліны). Распладзіць курэй. Распладзіць трусоў. // Разм. Нарадзіць многа дзяцей; займець вялікае патомства. Распладзіць вялікае сямейства. // Даць размножыцца па неахайнасці. недагляду. Распладзіць клапоў. Распладзіць мышэй.
2. перан. Разм. Паспрыяць паяўленню каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці, у значных памерах. Распладзіць заразу. □ — Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі: — Гэта ж.. [Анісім] расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)