звяк 1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос. Пушча. У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць. Скрыган.
звяк 2, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёмка 1,
1. Прысл. да ёмкі.
2. безас. у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.
ёмка 2, ‑і, ДМ ёмцы; Р мн. ‑мак; ж.
Абл. Чапяла. Дзядзіна.. пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарасхва́т, прысл.
Стараючыся перахапіць у іншых, схапіць раней. Рабочую сілу бралі, як і заўсёды ў гэты час, нарасхват. Чорны. Зімой парабак адвозіў .. [дровы] у Глыбокае на рынак і прадаваў за добрую цану. Сухія бярозавыя плашкі .. куплялі нарасхват. Машара. // у знач. вык. Мець вялікую папулярнасць, попыт. Музыканты — нарасхват. □ — Паеду, дзядуля, у Гомель. Там, кажуць, нашы малюнкі нарасхват. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чы, прысл.
1. прысл. Не ў час, у непадыходзячы момант. Часамі аўтар недарэчы карыстаецца прыёмамі фельетона і памфлета. Кучар. // Не да месца; недарэчна. Недарэчы блішчала белая эмалевая дошчачка — «Не парушаць цішыні». Мележ.
2. у знач. вык. Не адпавядае абставінам. — Хопіць табе... — абарваў.. [Сокалава] Вачароў. — Жарты зараз недарэчы. Новікаў. Эх, недарэчы дзяжурства! Навокал ноч, насычаная падзеямі, а ты — як прывязаны. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыкме́тна,
1. прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе. Бядуля. Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна. Самуйлёнак. Світанне надышло зусім непрыкметна. Анісаў. Непрыкметна падкраўся вечар. Бажко. // Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава. Кавалёў.
2. безас. у знач. вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́жа,
Разм.
1. Прысл. да нягожы.
2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рна 1,
Прысл. да парны 1 (у 1 знач.); парамі. Парна размешчаныя лісты.
па́рна 2, безас. у знач. вык.
Аб вільготным, душным паветры. Ноччу была навальніца з ліўнем, але свежасці не прынесла. У вільготным паветры па-ранейшаму парна. В. Вольскі. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чна,
1. Прысл. да смачны.
2. безас. у знач. вык. Апетытна, са смакам, з задавальненнем. Смачна было есці ягады з цукрам. // перан. Разм. Прыемна, лёгка, па душы. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Бядуля. А дзеду, бабцы яна [Марынка] удзячна, Што так ласкавымі былі І ім прытулак тут далі. Хоць і самім жыць не так смачна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяк-та́к, прысл.
1. З вялікай цяжкасцю; ледзь-ледзь. Сяк-так [Сцяпан] сарваў з сябе кашулю і забінтаваў перабітую каля самага пляча руку. Гроднеў.
2. Ніштавата; памяркоўна. Зіма прайшла яшчэ сяк-так, ды вось цяпер, вясной,.. крыху ўтаймаваная туга па плугу і сявеньцы — паднялася [у Кандрата Яцука] зноў. Брыль.
3. у знач. вык. Цярпіма. Пакуль сцямнела, ісці было яшчэ сяк-так. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
торк, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. торкаць і торкацца. [Галя:] — Я кажу: «Дзед, канцылярыя не налічае». Дык ён кукіш мне пад нос торк. «Во і табе і тваёй канцылярыі». Во стары цяльпух, а? Ермаловіч. [Курнеў:] Другі стаіць ля станка і ні бэ ні мэ, торк сюды, порк туды, а станок — ні з месца. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)