уклада́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. укладаць ​1 — укласці ​1 (у 1–6 знач.).

2. Тое, што ўкладзена, змешчана ўнутр. Бандэроль з укладаннем.

3. Грашовая сума, укладзеная ў якую‑н. справу, якое‑н. прадпрыемства. Велізарныя ўкладанні іншаземнага капіталу ў рускую прамысловасць і вялікі рост дзяржаўнага доўгу іншаземнай буржуазіі ставілі царскую Расію ў залежнае становішча. «Полымя».

•••

Капітальныя ўкладанні — сродкі, якія дзяржава прызначае на капітальнае будаўніцтва.

уклада́нне 2, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладаць ​2 — укласці ​2.

2. Разм. Сачыненне. Укладанне [Веранікі] па рускай літаратуры зачытвалі перад усім класам. Навуменка. З кіпы сшыткаў [Мар’я Іванаўна] выцягнула Нінін сшытак і зачытала ўрыўкі з яе ўкладання. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыкто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыктаваць. Пісаць пад дыктоўку.

2. Тое, што і дыктант. Тыдні два .. [вучні] старанна паўтаралі пройдзенае за зіму, пісалі дыктоўкі, практыкаваліся ў граматычным разборы, рашалі задачы. Колас.

•••

Пад дыктоўку чыю — пад уплывам, па загаду каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гон, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гнаць і гнацца.

2. Праследаванне звера на паляванні. Напрамак гону. □ Гэта былі кудлатыя мясцовыя аўчар[кі], лютыя, але няздатныя для гону. Самуйлёнак.

3. Спец. Паводзіны звера ў час шлюбнага перыяду. Перыяд гону лася.

•••

Бабровыя гоны (уст.) — месца, дзе вадзіліся і лавіліся бабры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завываць — завыць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Завыванне ветру. □ Над шашою з завываннем праляцеў самалёт, пачуліся выбухі, енкі і стогны, плач дзяцей. Гурскі. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазямле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазямляць — зазямліць і стан паводле знач. дзеясл. зазямляцца — зазямліцца.

2. Прыстасаванне для электрычнага злучэння з зямлёй электрычных машын, радыёпрыёмнікаў і інш., каб палепшыць іх работу, засцерагчы людзей ад электрычнага току. Зазямленне зрабіў [Шура] проста, уваткнуўшы між масніц падлогі кавалак меднага дроту. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).

2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбо́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць ​1 (у 5 знач.).

•••

Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш прыстасаваныя да ўмоў жыцця.

Штучны адбор — адзін з асноўных метадаў селекцыі, які ляжыць у аснове стварэння і паляпшэння чалавекам парод свойскай жывёлы і сартоў культурных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).

2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.

•••

У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць дзеянне множання. Памножыць сем на дзевяць.

2. Павялічыць колькасць, памер, сілу каго‑, чаго‑н. Расцем усе. Ідуць гады, І сілы ты памнож. Ніколі паншчыне сюды Не павярнуцца больш! Броўка. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасеяць.

2. часцей мн. (пасе́вы, ‑аў). Тое, што пасеяна; палі, на якіх што‑н. засеяна, расце. Да самай дарогі падступалі пасевы высокага спелага жыта, пшаніцы, ячменю. Шамякін. Сцежачка вузкая, як толькі дваім размінуцца, бо ідзе яна праз саўгасныя пасевы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)