зацямне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацямняць — зацямніць і стан паводле знач. дзеясл. зацямняцца — зацямніцца. Зацямненне акон. Зацямненне свядомасці.
2. Маскіроўка святла як адзін са сродкаў проціпаветранай абароны. Зацямненне горада. Праверыць зацямненне.
3. Спец. Зацямнёнае месца, якое выяўляецца дзе‑н.; пацямненне. Зацямненне ў лёгкіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. знімаць, здымаць — зняць (у 11 знач.). Здымка фільма.
2. Вызначэнне месцазнаходжання пунктаў і ліній на мясцовасці для складання плана, карты. Картаграфічная здымка.
•••
Панарамная здымка — спосаб кіназдымкі, калі паступовым вярчэннем кінаапарата здымаецца вялікая прастора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. закідваць 2 — закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перака́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераказаць.
2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача. Колас. Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералічэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пералічаць — пералічыць (у 4 знач.).
2. Сума, пералічаная на чый‑н. рахунак.
3. Спіс якіх‑н. назваў, прымет і пад. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабе́г, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.).
2. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны прабег.
3. Спец. Знаходжанне якога‑н. транспартнага сродку ў дарозе, у эксплуатацыі. Падрыхтаваць машыны да прабегу.
4. Спец. Адлегласць, пройдзеная якім‑н. транспартным сродкам. Планавы прабег аўтамабіляў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці (у 2, 3 знач.).
2. Анучка, ёрш для працірання чаго‑н. А Цімошка драіў канал ствала, аж пот на лбе выступіў. Пасля Цімошкі Сцёпка яшчэ разы два таргануў праціркай. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прыгаварыць.
2. Гаварыць, суправаджаючы якое‑н. дзеянне. Не зважаючы ні на што і ні на каго, .. [Алік] катаў па вуліцы малога і прыгаворваў яму розныя суцяшальныя словы. Кулакоўскі. — Не бойся, не бойся, дурненькі мой, — гладзячы ката, прыгаворваў хлопчык. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разыхо́джанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 1, 3 і 4 знач.).
2. Несупадзенне ў чым‑н., супярэчнасць (у поглядах, думках). Разыходжанні ў ацэнцы твора. □ Пра даўнейшыя разыходжанні сын з бацькам не ўспаміналі, робячы выгляд, нібы жыццё іхняе ішло роўна і гладка заўсёды. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́здум, ‑у, м.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздумваць; паглыбленасць у свае думкі. Роздум над кнігай. □ Аддаўшыся роздуму, Іван ішоў спорна, таропка і не прыкмячаў часу. Быкаў. Неўзабаве .. [Максіму], пасля кароткага роздуму, прыйшла геніяльная думка. Брыль. Малады здаровы сон прыйшоў сам сабой, заглушыў непрыемныя роздумы. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)