рэ́чыва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Від матэрыі; тое, з чаго складаецца фізічнае цела.

Арганічныя рэчывы.

Выбуховыя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабо́, нескл., адз. м. і н.

Чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

Зручны с.

Модныя с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́гнасць, -і, ж.

1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне.

Есці з прагнасцю.

2. Ненасытнасць, жадлівасць.

П. чалавечая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак., чаго.

Адчуваць прагу (у 2 знач.), моцна жадаць.

П. сустрэчы з сябрамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасце́йшыя, -ых, адз. -ае, -ага, н. (спец.).

Тып аднаклетачных жывёлін, якія складаюцца з адной клеткі або калоны клетак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурло́, -а́, н. (груб.).

Тоўсты і шырокі твар, а таксама чалавек з такім тварам.

Во якое м. наеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набіва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Тканіна з набіўным узорам, а таксама сам узор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́зіркам, прысл.

Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы следам за кім-, чым-н.).

За незнаёмым н. краўся хлопчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накуро́дымець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -міць; зак.

Вылучыць з сябе шмат куродыму, сажы; накурэць.

Лямпа накуродымела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́даць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Падаючы, набрацца ў нейкай колькасці.

Нападала лісця з дрэў.