мы́йшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца мыццём чаго‑н. Загнаўшы машыну на цэментавы пятачок, Міхась пазіраў, як мыйшчык паварочваў гумавы шланг. Б. Стральцоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
падава́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, заняты падачай чаго‑н. куды‑н. Стаяла гарачая пара жніва, і .. [бацька] працаваў у гумне падавальшчыкам снапоў у малатарню. Краўчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
папе́рнік, ‑а, м.
Разм. Рабочы папяровай прамысловасці. [Бацька:] — Твой тата папернік, а ты нават не пацікавіўся, як і з чаго мы робім паперу. Мяжэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
плытаго́н, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца сплавам плытоў. Міхась сядзеў па-ранейшаму ў канцы плыта, дзе завіхаліся ля доўгага вясла два плытагоны. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рабо́тніца, ‑ы, ж.
1. Жан. да работнік (у 1, 3 знач.).
2. Жанчына-рабочы.
•••
Хатняя работніца — жанчына, якая абслугоўвае па найму гаспадарку сям’і.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сямігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца сем гадзін. Сямігадзінны рабочы дзень. // Разлічаны на сем гадзін. Сямігадзінны запас бензіну. // Назначаны на сем гадзін. Сямігадзінны поезд.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шасцігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца шэсць гадзін. Шасцігадзінны рабочы дзень. // Разлічаны на шэсць гадзін. Шасцігадзінны запас паліва. // Назначаны на шэсць гадзін. Шасцігадзінны поезд.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
многастано́чнік, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае адначасова некалькі станкоў. [Семянкоў] хутка стаў многастаночнікам І дакладна авалодаў стаханаўскімі метадамі працы на трох станках рознага тыпу. «Беларусь».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рамо́нтнік, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца рамонтам 1. Слесар-рамонтнік. □ [Стрыжак:] — На ўсякі выпадак, ты на каго, хлопча, рыхтуешся — на рамонтніка ці на эксплуатацыйніка? Васілёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)