Пастарава́ць ’пагаварыць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да пастар© (гл.), які прапаведваючы, (шмат) гаворыць. Утварэнне, як, напрыклад, укр. постаростувати ’быць старастаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́шкі, походу́шкі ’прасніца з днішчам’ (Уладз.). Не зусім ясна. Магчыма ад тпаход < пахаджаць < хадзіць (гл.) — з такой прасніцай хадзілі на папрадухі (вячоркі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ла (по́ло) ’выгук, якім падганяюць валоў’ (ганц., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, з выразаў поле! (*у полё!) з дэпалаталізацыяй канцовак склада; гл. по́ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́зі мн. л. ’чуткі’ (віл., Сл. ПЗБ). Нямела, магчыма, да польск. frazes ’фраза’, старое ’слова, зварот, выраз’ з адаптацыйнай зменай ф > п.⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́нтус ’нервовы чалавек, псіх’ (бых., ЖНС). Няясна. Магчыма, з нейкай незасведчанай мянушкі. Тур. pinti ’жмінда’, ’нікудышні, абадранец, варты жалю’ — трохі аддаленае семантычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгалява́цца ’увайсці ў азарт’ (Сцяшк. Сл.). Няяснае слова. Магчыма, звязана з гілява́ць (гл.) або з рус. цвяр. разга́литься ’моцна захацець чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распаця́ківаць ’марудзіць, доўга разважаць услых, перш чым зрабіць што-небудзь’ (ветк., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, да цяка́ць, ціка́ць ’высочваць, шукаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́шка (rászka) ’птушка драч’ (Тур.). Магчыма, ад зафіксаванага там жа drászki, што можа паходзіць ад драч ’тс’ з адпадзеннем пачатковага д (d).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́гель ’жалезная засаўка’ (В. В. 116), ст.-бел. рыгель ’засаўка’ (1653). З ням. Riegel ’засаўка’, магчыма, праз польскую, параўн. польск. rygiel ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)