стол, стала́, мн. сталы́, стало́ў, м.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

Пісьмовы с.

Сесці за сталы.

Перагаворы за круглым сталом (перан.: пры поўным раўнапраўі бакоў).

2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

Аперацыйны с.

3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

Затраты на с.

Разнастаіць с.

4. Від стравы, ежы; рэжым харчавання.

Мясны с.

Дыетычны с.

Вегетарыянскі с.

5. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў

С. даведак.

Пашпартны с.

|| памянш. сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. стало́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.

Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).

|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Чарвячная перадача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вадзя́нка1від хваробы’. Суфіксальнае ўтварэнне, узнікшае як вынік кандэнсацыі словазлучэння вадзяная хвароба; параўн. ст.-рус. водьныи трудъ ’вадзяная хвароба’ (Сразн., 1, 279). Параўн. Шанскі, 1, В, 126–127.

Вадзя́нка2 ’бочка з вадой’ (Мат. Гом., Гарэц., Інстр. I, Юрч.). Суфіксальны дэрыват, вынік універбізацыі словазлучэння вадзяная бочка. Параўн. рус. водянка, укр. водянка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэрч ’скрутак лыка, лазы’ (Інстр. III), укр. верч ’скрутак, пучок’, рус. верчь ’тое, што спрадзена без верацяна (канапляная пража, вяроўка і г. д.)’. Параўн. таксама і рус. ве́рчавід пражы; палавік, сатканы з ануч’. Утварэнне ад дзеяслова *vьrtěti. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць старое вытворнае з ‑j‑ суфіксацыяй (vьrt‑jь). Гл. Рудніцкі, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брадні́квід рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́злева ’аброк натурай’ (Нар. Гом.), мезлява ’падатак у Вялікім княстве Літоўскім у выглядзе скаціны, птушак, яек’, ’від абавязковай працы’ (Ябл., Вяржбоўскі, дыс.; Брукнер, Litwa), ст.-бел. мезлева, мезлива ’падатак за быдла’ (XV ст.). Балтызм. Параўн. літ. mẽzliava ’падатак, складчына’, лат. mezlava ’падатак’ (Карскі, Труды, 390; Булыка, Лекс. запазыч., 85; Лаўчутэ, Балтизмы, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́каўнік1 ’шабельнік, расліна падобная да бабоўніку’ (вілен., Кіс.; ЭПБ). Няясна. Магчыма, названа так з-за вузлаватых каранёў, параўн. іншыя народныя назвы — грэбнік, бацянавы ножкі. Параўн. тлумачэнне, якое датычыць бабоўніку: бобоўнік крэстамі росце (ТС). Да рак1 (гл.).

Ра́каўнік2 ’хмызняковы від вярбы’ (ТС): крушна́я кора́ на ра́коўніку. Магчыма, да ра́кавіна3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серб ‘серб, прадстаўнік народа Сербіі’, сербія́нін ‘тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сербія́нкавід хуткага танца’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сербія́ночка ‘тс’ (ТС). Яснай этымалогіі не мас. Прасл. *sьrbi ‘сербы’ звязваюць з *sьrbati (гл. сёрбаць), што не пераконвае; грэч. Σερβοι паводле Трубачова (Этногенез₂, 313), сведчыць пра індаеўрапейскае паходжанне назвы. Гл. Фасмер, 3, 604; Глухак, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́к1 (трыпа́к) ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.; лудз., брасл., Сл. ПЗБ). З драпа́к ’спружыноўка’, якое з польск. drapaczвід культыватара для рыхлення глебы’. Сюды ж трапа́чыць ’баранаваць спружыноўкай’, трапа́ч ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.).

Трапа́к2 (trepák) ’падстаўка, якая выкарыстоўваецца пры трапанні льну’ (шальч., Сл. ПЗБ; АБ, 9). Відаць, адаптаванае польск. trzepak ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ікра́ч ’ікра рыбы’ (навагр., Жыв. сл., 11). Відаць, ’рыба з ікрой’; параўн. в.-луж. jikrnač ’самка рыбы’, чэш. jikrnáč, jikernáč ’рыба з ікрой’, славац. ikráč, ikernáč, серб.-харв. и̏кра̄ш ’тс’. Вытворнае ад ікраны (гл. ікра1) з суф. ‑ач, як рагач ’алень’, барадач ’казёл’, вусачвід рыбы’ (Сцяцко, Афікс. наз., 96). Параўн. ікрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)