Наполвялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус. напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел. патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2–3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басо́ль1, басо́ля ’віяланчэль, бас, кантрабас’ (БРС, Касп., Янк. БП, Шн.), укр. басо́ля. Бясспрэчна, да бас1, але словаўтварэнне не вельмі яснае. Смаль–Стоцкі (Abriss, 37–38) лічыць, што тут павелічальны суфікс ‑оля.

Басо́ль2 ’фасоля’ (Касп.). Магчыма, трансфармацыя слова фасо́ля, фасо́ль (гл.) з субстытуцыяй ф > б. Не выключаецца і што гэта жартаўлівая ад’ідэацыя да басо́ль1 (*вялікая, круглая фасоля, як басо́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́ндра1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).

Паля́ндра2 ’вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск. landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыдва́нвялікая дарожная карэта’ (ТСБМ), ’дужы чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ридва́нъ, ридва́нчикъ ’адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ст.-бел. рыдванъ ’крыты воз’ (1582), рус. дыял. рыдва́н ’воз для снапоў’, ’калымага’, укр. ридв́ан. Слова прыйшло праз польскую мову, параўн. польск. rydwan ’карэта’, ’воз, калёсы’, з с.-в.-ням. reitwagen, нова-в.-ням. Reitwagen ’калёсы, воз’ (Булыка, Запаз., 290; Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).

Вяроўка развілася.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.

Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.

Усходы добра развіліся.

4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.

Шырока развілася сучасная літаратура.

Здольнасці развіліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

Мускулы развіліся.

6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.

З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развіва́цца, -а́ецца.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жность

1. (значительность) ва́жнасць, -ці ж.;

э́то де́ло вели́кой ва́жности гэ́та спра́ва вялі́кай ва́жнасці;

2. (горделивость) ва́жнасць, -ці ж.; (солидность) пава́жнасць, -ці ж.;

говори́ть с ва́жностью гавары́ць з ва́жнасцю (з пава́жнасцю);

э́ка ва́жность така́я ва́жнасць;

велика́ ва́жность вялі́кая ва́жнасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіт 1, а́, М кіце́, м.

1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу. Грэнландскі кіт.

2. перан. Пра чалавека, які мае выключна важнае значэнне ў якой‑н. галіне, сферы дзейнасці (ад даўнейшага ўяўлення, што Зямля трымаецца на трох кітах). Кіты сучаснай фізікі.

[Грэч. kētos.]

кіт 2, ‑у, М кі́це, м.

Вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругля́к, ‑а, м.

1. Абрубак дрэва, кароткае тоўстае палена акруглай формы. Парэзаць бервяно на круглякі. □ Падбліжалася грамада рабочых, якія цягнулі на кругляках здаровую роўную хваіну. Гартны.

2. зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял. На хутары стаялі чатыры прасторныя хаты, пуні і гумны з тоўстага кругляка. Грахоўскі. Побач.. здаровая, вялікая хата з смольнага кругляка. Чорны.

3. Разм. Пра тоўстага, круглага чалавека. Але гэта яшчэ дзед быў! Ружовы, белабароды кругляк. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збой, ‑ю, м.

1. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., цесна сабранага, збітага ў адным месцы. І ў гэткім шуме можна парою нічога не чуць, і ў гэткім збоі людзей можна часамі быць адзінокім. Брыль.

2. Перабой у руху, рабоце, дзеянні. [Становішча] вось-вось пяройдзе за тую мяжу, калі замінка дзе-небудзь у адным месцы імгненна выкліча збоі ў іншых месцах. Васілёнак.

3. Спец. Галава, ногі і ўнутранасці забітай на мяса жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)