варэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Р мн. ‑рэек; ж.
Абл. Гліняная пасудзіна, у якой вараць страву; гаршчок. Вогнішча абстаўлена чыгункамі, кацялкамі і варэйкамі, у якіх булькоча.. страва. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́цаль, ‑цля, м.
1. Уст. і абл. Скуралуп, скурадзёр (у 1 знач.).
2. Лаянк. Нягоднік, мучыцель. Майстры пустазвонства, прайдзісветы і гіцлі Беларусь за двузлоты прадавалі вяльможным панам. Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задля́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Надоўга затрымацца дзе‑н. (загаварыўшыся або па іншых прычынах). — А няхай яго... Задлякаўся ды прасядзеў цэлы адвячорак, — сказаў Баранок, беручы плуг. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закамо́рак, ‑рка, м.
Абл. Камора невялікіх памераў; цеснае памяшканне. Следам за людзьмі на сустрэчу с[я]лявы выйшла з хат, гарышчаў і розных спецыяльных закаморкаў усё кашэчае насельніцтва Падвалокі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лягу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл. Жаба. Усюды была безліч лягушак — калі даводзілася ісці паўз балота ці сажалку, яны разляталіся па мокрай траве. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляха́, ‑і, ДМ лясе; мн. лехі, лёх; ж.
Абл. Невялікая градка. Ля кустоў агрэсту, у кутку саду, за студняй, поркалася гаспадыня, відаць, нешта саджала на лехах. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакі́дзішча, ‑а, н.
Абл. Той (тая), каго пакінулі, з кім рассталіся назаўсёды. Сёння ў .. [Сымона] з’явілася пачуццё вялікага сораму перад людзьмі. Хіба гэта жарт? Жонка пакінула. Пакідзішчам стаў. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Павітацца (развітацца) за рукі. Старыя парукаліся і адразу ж завялі размову. М. Ткачоў. На станцыі Мікола і Вадзім парукаліся і разышліся. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патра́ўка, ‑і, ДМ ‑траўцы; Р мн. ‑травак; ж.
Абл.
1. Страва, яда. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі, лыжкамі і забракавалі яе. Колас.
2. Верашчака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахі́ба, ‑ы, ж.
Абл. Недахоп, недаробка, хіба. Разважаў .. [Лабановіч] і аб тым, як абысці тыя пахібы і памылкі, якіх так трудна бывае пазбегнуць у школе маладому, малавопытнаму настаўніку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)