напаміна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. напамінаць — напомніць (у 1 знач.).
2. Тое, што напамінае аб чым‑н. У многіх на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратра́ва, ‑ы, ж.
Спец.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратраўляць, пратраўліваць — пратравіць.
2. Хімічнае рэчыва, якім апрацоўваюць матэрыял перад афарбоўкай для атрымання патрэбнага адцення і замацавання фарбавальніка.
3. Едкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў гравёрнай справе.
4. Рэчыва, якім абеззаражваюць насенне, пасадачны матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахме́лле, ‑я, н.
1. Дрэннае самаадчуванне, недамаганне, выкліканае моцнай выпіўкай напярэдадні. Вавёрка Дзіка выклікае. З’явіўся той, стаіць і галавы не паднімае, — З пахмелля дужа важкая яна. Корбан. П’янаму ўсё лёгка. Але цяжкае пахмелле... Навуменка.
2. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахмяляцца — пахмяліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. стагнаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ночы цяпер стаялі зорныя .. і да самай раніцы чуліся тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне. Чорны. Толькі зрэдку на світанні, Як павейваў вецярок, Журба чулася, стагнанне, — Плакаў ссечаны дубок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стая́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле дзеясл. стаяць (у 1–3, 6–8 знач.). Стаянне вады. □ Ад доўгага стаяння на месцы ў Міці пачалі мерзнуць ногі. Навуменка. Стоячы каля воза,.. [Ганна] бачыла так мала, ды і стаянне гэта надакучыла да ліха! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счэп, ‑а, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.
2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.
3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздзе́янне, ‑я, н.
Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя. Хадкевіч. Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́рканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. цыркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Адтуль [з кароўніка] чулася звонкае, па-свойску для Алеся любае цырканне сырадою ў пустое яшчэ вядро. Брыль. У расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́ханне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Лундзін:] — А я так скажу: ва ўсякай справе трэба разумны гаспадарскі разлік — ці то ў травасеянні, ці ў чым іншым. Шараханне з адной крайнасці ў другую да дабра не даводзіць. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаст, ‑у, М ‑сце, м.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)