заглыбле́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.
2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зно́ска, ‑і, ДМ зносцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці 1 (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
2. Р мн. ‑сак. Дадатковы тэкст, змешчаны пад асноўным у самым нізе старонкі. Зрабіць зноску.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́данка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Уст. Сумачка з ладанам ці якім‑н. прадметам для нашэння на грудзях, здольная, паводле ўяўленняў веруючых, засцерагчы ад няшчасця.
2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. набавіць.
2. Тое, што набаўлена. Разоў два.. [фельчар] пэцнуў Сашкаву руку ёдам, абліў яшчэ зверху чымсьці жоўтым, забінтаваў і, беручы ад Стафанковіча грошы, вытаргаваў набаўку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмаляваць.
2. У жывапісе — падрыхтоўчая стадыя работы над карцінай; слой фарбы, які наносіцца на палатно пасля папярэдняй пропісі для перадачы светаценю, аб’ёмнасці фігур і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́ўка 1, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакаваць 1.
пако́ўка 2, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.
Спец. Апрацаваны каваннем або штампоўкай кавалак металу. Каленчатыя валы куюць са стальных паковак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.
2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапа́жа, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прападаць (у 1 знач.).
2. Тое, што прапала. У кожнай хаце гаварылі пра Апанасаву прапажу. Скрыпка. — Ну вось і знайшлася твая прапажа! А ты ўсё бедавала ды плакала. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распі́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.
2. Месца разрэзу пілой. Калі распіл .. стаў глыбокім і ў ім схавалася ўся піла, Тарэнта падняўся, узяў сякеру і дзюбкай самай уваткнуў яе ў распіл. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)