нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.
Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падспу́дны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Скрыты, патаемны. Падспудная трывога. □ [Алесь:] — І якімі сродкамі мы карыстаемся, каб дасягнуць мэты, таго, што мы разумеем пад шчасцем? Падспудныя чуткі, дуэлі і ярасць, бойкі на губернскіх зборах, барацьба перад выбарамі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго-што або чым.
Калыхаць некаторы час. Тры тупаносыя самалёты праляцелі над ясакарам і замест таго, каб кідаць бомбы, страляць, зрабілі над натоўпам людзей тры кругі і пакалыхалі крыллем. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць палкага. Малады, энергічны,.. [Алесь] палкасцю сваіх слоў умеў пераканаць сялян у праўдзівасці таго, пра што казаў, і яны паважалі яго за гэта. Галавач. Чуеш сэрца ўстрывожаны стук, Бачыш палкасць гарачых вачэй... Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і падмаладзіць. Сёння замест звычайных светлых валасоў у яе былі рыжыя. Здаецца, гэта яшчэ больш памаладзіла жанчыну, хоць яна і без таго была маладая. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неэканамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Неэканомны ў гаспадарчых адносінах. Звычайны цягнік з’яўляецца не такім дужым і не такім хуткім, як нам хацелася б. Да таго ж, ён вельмі пражэрлівы, патрабуе шмат вугалю, неэканамічны, як кажуць інжынеры. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павеліча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца. Павелічальнае шкло. Павелічальныя лінзы.
2. У граматыцы — звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большую велічыню прадмета або большую ступень якасці. Павелічальныя суфіксы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгало́ўе, ‑я, н.
Месца на ложку, куды кладуцца галавою. Гаспадыня выхапіла з падгалоўя ватоўку і падала мне. Сабаленка. // Узвышэнне, якое робяць для таго, каб пакласці галаву. [Сержант] акуратна палажыў чалавека на пасланы шынель, зрабіў падгалоўе. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пансіяна́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Поўнае ўтрыманне таго, хто жыве дзе‑н. (у некаторых навучальных установах, на курортах і пад.).
2. Від гасцініцы, дзе можна атрымаць месца для начлегу, для стаянкі аўтамабіляў і пад.
[Фр. pensionnat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахарашэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць прыгожым, прыгажэйшым. [Аленка] заметна падрасла і яшчэ пахарашэла, хоць і без таго была прыгожанькая дзяўчынка. Колас. [Зыбін:] — Горад за гэтыя два гады, што я не быў дома, яшчэ разросся, пахарашэў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)