Мазні́ца, мазьні́ца, мазны́ця ’пасудзіна для калёснай мазі, дзягцярка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Растарг., драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ТС), ’посуд для смалы’ (Маш.). Укр. мазниця, рус. мазница, польск. maźnica, чэш. maznice, славац. maznica. Паўн.-слав. ўтварэнне mazʼьnica. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. знайсці (у 1 знач.). Знаходка абоймы выклікала ў хлопца паток самых неверагодных, фантастычных думак. Гамолка.

2. Р мн. ‑дак. Знойдзеная рэч, прадмет і пад. Летась, купаючыся, напаткаў .. [Андрэй] выпадкам гэты дуб у пяску на дне Нёмана. Пачаў тупаць каля яго, зацікавіўся знаходкаю. Колас. // перан. Што‑н. новае, створанае, знойдзенае ў працэсе творчага пошуку. Паэтычныя знаходкі. □ У рэпартажы ёсць цікавыя моўныя знаходкі. «ЛіМ».

3. Пра каго‑, што‑н. удала знойдзенае, набытае і вельмі патрэбнае для каго‑, чаго‑н. — Тут кожны чалавек дораг, а ты, таварыш Кручын, для нас — проста знаходка. Хадкевіч. Муляр 7‑га разраду — знаходка для кожнай будоўлі. Дадзіёмаў.

•••

Стол знаходак гл. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́са, мы́са, мі́ска, мы́ска, мэ́ска ’гліняная, металічная або выдзеўбаная з наросту на дрэве шырокая і глыбокая, круглай формы пасудзіна для яды’, ’таз’ (ТСБМ, Яруш., Дразд., Шат., В. В., Сцяшк., Грыг., Бес., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), мі́сачка, мы́сочка, ’пачатак матачніка’, ’чарачка ў сотах’ (бяроз., Анох.; нараўл., браг., ЛАПП), лаг. ’пладаножка жолуда’ (Шатал.), ст.-бел. миса ’міса’. Укр. ми́са, ми́ска, рус. ми́ска, миса, польск. misa, чэш. mísa, славац. misa, макед., балг. миса, ст.-слав. миса — старажытнае запазычанне з нар.-лац. mēsaстол’ < лац. mēnsa ’тс’ (Бернекер, 2, 61; Брукнер, 338; Фасмер, 2, 627; Махэк₂, 364), магчыма, праз гоц. mēsстол’ (Мее-Ваян, 47; Брукнер, AslPh, 42, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варшта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны варштат. Шавецкі варштат.

2. Разм. Стан для красён. У чатырнаццаць год.. [Гліцэра] села за варштат ткаць сурвэты і ручнікі і пакінула хадзіць на спеўкі. С. Александровіч.

3. Уст. Станок. Загрукацелі звонка тры новыя дрылявыя варштаты. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк. // перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збаві́цель, ‑я, м.

Той, хто збавіў або збаўляе каго‑н. ад небяспекі, смерці; выратавальнік. Усе верылі Зіне, спадзяваліся на яе, бачылі ў ёй свайго збавіцеля ад пакут, а то можа і ад смерці. Кулакоўскі. Вынеслі з пакояў стол. На яго ўзлез Антось. — Таварышы! Пойдзем сустракаць Чырвоную Армію! Збавіцеляў нашых! Яны ўжо блізка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Засунуць, усунуць куды‑н. усё. многае. Пазасоўваць за пояс сякеры. □ Зянькевіч спрытна пазасоўваў газеты пад салдацкую кашулю. П. Ткачоў. // Разм. Зачыніць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазасоўваць шуфляды ў стол.

2. Разм. Зачыніць на засаўку ўсё, многае. Пазасоўваць дзверы.

3. Разм. Падзець невядома куды ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву. М. Стральцоў. Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)