Га́ра ’гарэлка’ (Шат., Сцяшк. МГ). Няма ў іншых усх.-слав. мовах. Польск. дыял. hara ’тс’ запазычана з бел. мовы (гл. Карловіч, II, 168). Можна меркаваць, што га́ра — гэта жаргоннае ўтварэнне ад гарэ́лка ’тс’. Параўн. і польск. gocha, gochna < gorzałka (аб польск. словах гл. Брукнер, 151: пад gorzeć). Трэба дадаць, што ў Шат. га́ра кваліфікуецца як пагардлівая назва.

Гара́ ’гара’. Параўн. рус. гора́, укр. гора́, польск. góra, чэш. hora, балг. гора́ ’лес’, серб.-харв. го̀ра, ст.-слав. гора і г. д. Прасл. *gora ’гара; лес’. Лічыцца роднасным з прус. garian ’дрэва’, літ. girià ’тс’, ст.-інд. giríṣ ’гара’, авест. gairi‑ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 438; раней Бернекер, 1, 329; Траўтман, 78. Падрабязны агляд слав. слоў, іх семантыкі, геаграфіі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 29–31 (там і новыя меркаванні адносна першапачатковай семантыкі і.-е. лексемы). Агляд семантыкі слова гара́ як геаграфічнай назвы (назвы рэльефа) гл. у Яшкіна, 46. Звычайнымі з’яўляюцца ў слове *gora новыя значэнні ’верхняя частка хаты’, ’верх і да т. п.’ (зафіксавана ў бел. мове; гл. Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама і ў іншых усх.-слав. мовах (рус., укр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзве́дзь1, мядзьве́дзь, недзве́дзь, вядзьме́дь, мідве́дь, мыдьві́дь, мэдві͡едь, хоц. мадзмедзь; мядзве́дзіца, мыдвідэ́ха, мядзьве́дзіха, медзве́жыца, мядзьвіга ’драпежная млекакормячая жывёліна Ursus arctos’, ’няўклюдны, непаваротлівы дужы чалавек’ (ТСБМ, Бес., Зн., Нас., Кліх, Яруш., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат., Нар. Гом., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Маг.). Укр. ведмі́дь, медві́дь, рус. медве́дь, польск. niedźwiedź, miedźpiedź, н.-луж. mjadwjeź, в.-луж. mjedujedź, чэш. medvěd, nedvěd, славац. medveď, славен. médvẹd, серб.-харв. мѐдвјед, медо; макед. мечка, мечор, мечок, мечорок, балг. медвед, мечка, ц.-слав. медвѣдь. Прасл. medvědь ’той, хто есць мёд’ — да мёд і е́сці (гл.) — табуістычная замена і.-е. назвы мядзведзя *r̥k̑tþos: параўн. ст.-інд. ṛkṣá‑, ст.-грэч. ἄρκτος, лац. ursus (Бернекер, 2, 30; Фрэнкель, ŻfSlPh, 13, 207; Фасмер, 2, 589; Скок, 2, 398; Бязлай, 2, 175).

*Мядзве́дзь2, драг. мыдьві́дь, мэдві́дь, мыдвэ́дык ’грыб пеўнік жоўты, Hydnum repandum’ (драг., пін., Жыв. сл.); лід. мядзведзія вушы, в.-дзв. мядвежжы вушы ’пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (Сл. ПЗБ). Рус. калуж. медвежьи ухи ’грыбы (якія?)’. Да мядзве́дзь1 (гл.). Названы паводле карычневага колеру грыба і варсістага покрыва яго капялюшыка. Параўн. таксама літ. meškà ’нейкі карычневы грыб’ і ’мядзведзь’, а таксама назвы іншых жывёл, напр. каза6 (гл.).

Мядзве́дзь3 ’бульбяная каша’ (Жд. 1). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йка1 ’садавіна накшталт яблыкаў’, ’дрэва з пладамі накшталт яблыкаў’ (Мат. Гом., Юрч.). Вытворнае ад рай1 (гл.) > райскі яблычак, што вынікае з біблейскай фразеалогіі, і з’яўляецца сцяжэннем гэтага выразу. Не з’яўляецца пераносам ад назвы дрэва да назвы плоду, а наадварот, спачатку азначала назву плоду, перанос на назву дрэва пазнейшы. У іншых славянскіх мовах падобная назва можа азначаць ’памідор’, а не ’яблык’. Параўн. чэш. rajské jablíčko > rajče ’памідор’, rajský ’таматны’, пры гэтым чэш. rajka ’райская птушка’. Адначасова развіваецца паралельная да форм з каранёвым рай‑ асобная назва з іншым коранем як, напрыклад, у харв. rajčica і paradajz ’памідор’ ці славен. paradižnik ’тс’, што з’яўляецца сцяжэннем выразу, калькаванага з ням. Paradiesapfel ’памідор’ (Глухак, 516).

Ра́йка2 ’дарадца’ (Бяльк.), ра́дзька ’тс’ (Гарэц.), райко́ ’жанаты ўдзельнік вяселля з боку маладога, маршалак’ (бельск., Зяленін, Описание, 1). Форма ад раіць, азначае даслоўна ’той, хто раіць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а), прадуктыўнага ў бел. народнай мове, які стварае асабовыя формы па дзеянні, агульнага роду, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, параўн. стыдзька ад стыдзіцца, марудзька ад марудзіць, ныцька ад ныць, будзька ад будзіць, проська ад прасіць і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 46, 47), адпаведна, райка ад раіць, як і радзька ад радзіць. Гл. ра́йца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́скі ’які мае адносіны да Русі, Расіі’, ’які мае адносіны да рускіх’ (ТСБМ), старое ’у Беларусі хрысціянін усходняга абраду’, ’украінец’ (Стан.), рускій, руській ’рускі’ (Бяльк.), ст.-бел. руський (1440 г.), рускии ’тс’ (Карскі, 1, 199), сюды ж ру́скі ме́сяц ’пра нешта вельмі доўгае ў часе’ (ТС), ру́ськый мі́сяць, ру́ськый рык ’цэлы, біты, добры месяц, год’ (Клім.), ру́скі по́яс (rúski pojis) ’вузкая і доўгая тканіна’ (Варл.). Прыметнік вядомы ўсім славянскім мовам у сучасным значэнні, параўн. аднак польск. ruski ’усходнеславянскі’, ст.-слав. русьскъ (у адносінах да князя Святаполка, гл. ESJSt, 13, 784). Часцей за ўсё звязваюць са ст.-фін. азначэннем германскага племені *Rōtsi ’варагі, шведы, што нападалі на фінскія землі’, сучаснае фін. Ruotsi ’Швецыя’, што ідэнтыфікуецца з першай часткай ст.-ісл. róþsmenn або róþskarlar ’грабцы, мараходы’. Ст.-ісл. Rróþsmenn або Róþskarlar у сваю чаргу паходзяць са швед. Roslagenназвы ўзбярэжжа Упланда. У якасці аналагічных выпадкаў перанясення назвы заваёўнікаў на заваяванае насельніцтва прыводзяцца франкі (Францыя), нарманы (Нармандыя), навагрэкі (Φωμιοί) лангабарды (Ламбардыя), балгары (Фасмер, 3, 522; з разглядам версій — ESJSt, 13, 783–785; Трубачоў, Слав. языкозн., XII, 23). Значэнне ’надта доўгі’, параўн. і польск. ruski miesiąc, мажліва адлюстроўвае разыходжанні і ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, параўн. Скурат., Меры, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысу́ха ’балотная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка белым участкам скуры на лбе, Fulica atra’ (Анік., Дразд., ТСБМ); лысоха ’тс’ (гом., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Да лы́сы (гл.). Параўн. лы́ска. Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 221) прыводзіць іншыя ўсх.-слав. назвы гэтай птушкі: лысена, лысана, лыс.

Лы́суха ’высокае месца, дзе нічога не расце’ (малар., Нар. лекс.), ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (івац., Жыв. сл.; пруж., КЭС), лысу́ха ’абложная зямля’ (светлаг., петрык., ДАБМ; паўд.-мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням. KranKranich, франц. grue, чэш. jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).

Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус. кастр. лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон. лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаве́нь ’назва рыбы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Параўн. рус. дыял. смал. голави́нь ’тс’. Паколькі гэтыя назвы ізаляваныя (сувязь з назвамі тыпу рус. дыял. головня́ ’галавень’ няпэўная, таму што рус. слова ж. р.), то, здаецца, пераконвае меркаванне Трубачова (Эт. сл., 7, 10) пра сувязь рус. голавинь з назвамі тыпу рус. гола́вль, голо́вль, го́лове́ль, укр. голове́ль ’тс’. Калі гэта так, мы можам прыняць дысіміляцыю лл > лн (*галаве́ль > галаве́нь). Зыходнай формай, якой Трубачоў надае статус праславянскай, з’яўляецца *golvjь (вытворнае з суф. ‑jь ад *golva ’галава’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́тэр ’катэр’ (ТСБМ, БРС). Рус. ка́тер, укр. ка́тер. У рус. мове запазычанне з англ. cutter ’тс’ у Пятроўскую эпоху азначала ’вялікая вёславая лодка, аднамачтавае судна’. Англ. cutter вытворнае ад cut ’рэзаць’; першапачаткова катэр ’судна, якое рэжа хвалі’. Упершыню фіксуецца ў пісьме князя Далгарукава Пятру I у 1714 г. Неабгрунтаваным было меркаванне Міклашыча аб магчымым паходжанні слова ка́тэр ад назвы галеры ка́торга (< с.-грэч. κάτεργον). Таксама няпэўнымі трэба лічыць параўнанні з гал. kotter або ням. Kutter (з фанетычных прычын). Параўн. Фасмер, 2, 210; Шанскі, 2, К, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кацвіна ’топкае балота’ (Сцяшк ЛАГ). Блізка на форме • значэнню стаіць рус. дыял. кат вина са значэннем ’ямка, калдобіна’ (смал.). Можна меркаваць, што першапачатковым значэпнсгм бел. слова было не ’топкае балота’, а такое ж. як у рус. слове (г. зн. ’ямка, калдобіна’). У аснове назвы корань ’каттой самы, што ў словах слав. *katiti, *kaiati. Магчыма, спачатку мелася на ўвазе месца, на якім вазы выкачалі ямы. Гук -ц- v слове кацвіна — гэта рэзультат палаталізацыі групы гв‑ перад Паходжанне самога ‑в‑ не вельмі яснае (уплыў гакіх утварэнняў, як *гуlъгчпа?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)