◎ Ны́хляць ’марнець, чахнуць’ (ляхав., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. nykia ’той, хто марны’; параўн. таксама ніхвець, ніхраць ’марнець, чэзнуць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасмакава́ць ’паспрабаваць на смак’ (Касп.). Да смак (гл.). Паводле тэрыторыі пашырэння (Віцебшчына) можна меркаваць аб кальцы з літ. paskanáuti ’тс’ < skõnis ’смак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перажабе́ць ’перастаяць (аб малаку, тварагу) у печы’ (Ян.). З ⁺перажыбе́ць, якое да пера- (гл.), а другая частка — да літ. žìbinti ’паліць, запальваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плясня́ ’яжджаль, асака, Carex L.’ (баран., ЛА, 1). Гл. плюшнік. плюшня, у аснове якіх, верагодна, балтызм. Параўн. літ. plūšė ’асака, Carex gracilis’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́пушкі ’лісічкі’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lẽpšė, lẽpšis, lepeškà ’абабак, Boletus scaber’. Суфікс ‑ушкі (балтыйскага паходжання) параўн. у авярушкі, гаварушкі і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марва́ ’адходы ад воску’ (віл., Сл. ПЗБ), рус. пск. мерва́ ’пачассе’. Балтызм. Параўн. літ. marvà ’ўсякае смецце’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маху́тка ’крышачка’, ’малютка’ (Нас.). Да ма́ханькі (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ут‑ (балтыйскім адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. ‑ut‑as, ‑ut‑is).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўмы́га ’маўклівы чалавек’ (маст., Сцяшк. Сл.). Балтызм, аформлены слав. суфіксам ‑yga (Слаўскі, SP, 1, 68–69). Утвораны ад літ. maũmas ’маўклівец, маўчун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мыгла́ ’непразрыстае паветра, насычанае вільгаццю’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. migla ’туман’. Сюды ж мыг‑ ліниць ’імжэць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Гл. таксама мігла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мэнтаць ’пераварочваць, разглядаць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mentyti ’мяшаць, перамешваць’, якое з польск. męcić ’круціць, выкручваць’, ’ашукваць’. Гл. ментаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)