Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сва́таць, сва́тацца ‘прапаноўваць каго-небудзь у мужы ці ў жонкі’, ‘прасіць згоды на шлюб’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сва́тати(ся), рус. сва́тать(ся), ст.-рус. свататися ‘парадніцца праз шлюб дзяцей або сваякоў’, польск. swatać się ‘тс’, чаш. svatati ‘спраўляць вяселле’, балг. свату́вам се ‘быць сватам’, макед. сватоса се ‘парадніцца праз шлюб’. Прасл. *svatati (sę), *svatiti sę. Толькі славянскае. Дэрыват ад *svatъ, першасна ‘парадніцца’, астатнія значэнні даволі познія. Гл. Трубачоў, История терм., 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сну́дзіць ‘нацягваць вяроўку або нітку з мэтай злавіць каго-небудзь’ (Нас.), ‘настройваць, наладжваць, арганізоўвацць’ (Гарэц., Др.-Падб.), снудзі́ць ‘ненадзейна прыстасоўваць для лоўлі’ (Юрч. Вытв.), снуда́ ‘пастка’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана з славен. snúditi se ‘шмыгаць, снаваць’, якое Куркіна (Диал. структура, 116) лічыць этымалагічна тоесным літ. snauduliúti, snausti ‘драмаць, спаць; марудзіць, вагацца’, snaudà ‘дрымота, марудлівасць’, лат. snaũda ‘тс’, што ўзыходзяць да і.-е. *snou‑ з пашыральнікам d і зыходнай семантыкай ‘снаваць, матаць’. Прасл. *snuditi?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Грыміраваць сябе. Тэрміновае пасяджэнне бюро камсамольскай арганізацыі было склікана за сцэнай у невялічкім пакойчыку, дзе звычайна грыміраваліся перад спектаклем верабевіцкія артысты. Грамовіч. // перан.; пад каго. Прымаць выгляд каго‑н. Грыміравацца пад старога.

2. Зал. да грыміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.

Разм.

1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас. Няхай.

2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.

2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамі́зіць, ‑міжу, ‑мізіш, ‑мізіць; зак., каго.

У картачнай гульні — прымусіць каго‑н. прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае становішча, зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Пётр Пятровіч:] — Ну, узяў я тую міску ды надзеў яму на галаву. Падумаеш — так ужо абрамізіў! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла; зак., каго-што.

1. Адсякаючы, аддзяліць. Абсячы сучча на дрэве.

2. перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абца́с, ‑а, м.

Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук. Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» Шамякін.

•••

(Быць у каго, трымаць каго) пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)