заме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.
2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.
2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвярджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацвярджаць — пацвердзіць.
2. Тое, што пацвярджае, чым пацвярджаецца што‑н.; доказ. Выдатныя поспехі беларускага народа і яго баявога авангарда — Кампартыі Беларусі — нагляднае і пераканаўчае пацвярджэнне праваты і жыццёвасці ленінізма. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашко́джанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пашкодзіць.
2. Тое, што пашкоджана; пашкоджанае месца. Больш як месяц Віташкевіч працаваў са станком адзін, сам ліквідоўваў непаладкі, пашкоджанні. Кавалёў. З такім пашкоджаннем машына не магла ісці ў рэйс. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагружаць — перагрузіць і перагружацца — перагрузіцца.
2. Стан паводле дзеясл. перагружацца — перагрузіцца (у 2 знач.). Перагрузка даклада цытатамі. □ Ад раптоўнай перагрузкі матор зноў заглух. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы; Р мн. ‑слоек; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць і пераслойвацца — пераслаіцца.
2. Злучэнне, сумесь слаёў розных парод, матэрыялаў. Утварэнне пераслойкі.
3. Мяккае рэчыва ў прамежках паміж слаямі дрэва. Пераслойка драўніны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плесці.
2. Спосаб злучэння нітак, сцяблін і інш. палос эластычнага матэрыялу. Карункавае пляценне. / у вобразным ужыв. На мокрых шыбінах, залепленых знадворку снегам, прыгожымі, дзівоснымі пляценнямі іскрыцца святло ад лямпы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракладаць — пракласці.
2. Тое, што пракладзена паміж чым‑н.; прамежкавы слой. Гумавая пракладка. Кардонная пракладка. □ Скураная пракладка, прыціснутая трубкай, шчыльна заткнула месца пералому. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбаўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбаўляць — прыбавіць і стан паводле знач. дзеясл. прыбаўляцца — прыбавіцца.
2. Тое, што прыбаўлена, прыбавілася. Добрага прыбаўлення вагі жывёлы дабіваюцца ў гэтым годзе жывёлаводы адкормачнага комплексу саўгаса «Дземехі» Рэчыцкага раёна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпадабне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпадабняць — прыпадобніць і прыпадабняцца — прыпадобніцца.
2. У літаратуразнаўстве — рытарычная фігура параўнаная.
3. Вымаўленне якога‑н. гука ў слове так, што ён становіцца падобным на сумежны з ім, блізкім да яго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)