Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarniaпамяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́хня, -і, мн. -і, -хань і -хняў, ж.

1. Асобнае памяшканне з печчу, плітой для прыгатавання ежы, а таксама камплект мэблі для такога памяшкання.

2. Падбор страў.

Беларуская к.

3. перан., адз. Махінацыі, інтрыгі, а таксама ўвогуле скрыты, закулісны бок якой-н. дзейнасці.

Малочная кухня — установа, якая гатуе малочныя сумесі для грудных дзяцей.

|| памянш. ку́ханька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.).

|| прым. кухо́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.

1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.

Кафляная п.

Паліць у печы.

2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.

Сушыльная п.

Доменная п.

Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.

Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.

|| прым. пячны́, -а́я, -о́е.

Пячная засланка.

Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́тачнік, ‑а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не палілі (пра печ). Няпаленая печ. // Такі, дзе не палілі (пра памяшканне). Няўтульна было ў гэтым недагледжаным і няпаленым памяшканні. Лобан. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.

2. Які не прайшоў абпальвання (пра цэглу). Дыміліся сушыльныя печы. А няпаленую цэглу абвяваў вецер пад нізкімі паветкамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Заработная плата. Аляксей адвёў Сонцава ў бярэзнік і, павярнуўшыся спіной да танкаў, выняў з кішэні камбінезона пачак чырвонцаў, амаль усю сваю месячную палучку. Мележ. [Сяргей] ужо дарослы. Прыносіць дадому палучку. Гроднеў. // Атрыманне зарплаты. Надышла палучка. Усёй брыгадай накіраваліся ў памяшканне касы на двор. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца. З вучнямі, якія дрэнна займаліся па мове,.. [настаўніца] заставалася пасля ўрокаў у якім-небудзь класе, выклікаючы нездавальненне тэхнічак, якія не маглі падмесці клас і пайсці хутчэй дадому. Ермаловіч.

2. Машына тэхнічнай дапамогі. Прыехала тэхнічка і паправіла электралінію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лядоўня ’пограб з лёдам або снегам для захоўвання прадуктаў’ (Гарэц., Яруш., Янк. 2, Касп., Бяльк., Сцяшк.; жлоб., Нар. словатв.; мін., КЭС), лёдо́ўня ’тс’ (Шушк.). Укр. льодо́вня, леді́вня, рус. прыбалт. ледо́вня, польск. lodownia, в.-луж. lodownja, чэш. ledovna, славац. ľadovňa. Прасл. паўн. ledovьnʼaпамяшканне для лёду’ (Слаўскі, 4, 322). Утворана ад прыметніка ledovъ > лядовы. Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 138), Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́бавы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, з яркім густым адценнем. Кубавая фарба. Кубавая матэрыя.

кубавы́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да куба ​2. Кубавая батарэя для перагонкі нафты.

2. у знач. наз. кубава́я, ‑ой, ж. Памяшканне, дзе знаходзіцца куб ​2. Калі Веньямін, набраўшы ў кубавой кіпятку, сеў вячэраць, у пакой увайшлі яшчэ два яго тубыльцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплі́ць, цяплю, цепліш, цепліць; незак., каго-што.

Абаграваць якое‑н. памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь. У пятніцу пасля абеду аканом загадаў цяпліць лазню для мужчын. Чарнышэвіч. // перан. Рабіць мякчэйшым, ласкавым; саграваць (душу, сэрца). Вятрыска па вокнах снегам Хвастаў, замятаў шашу. А тут было ўтульна ад смеху — Таго, што так цепліць душу! Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)