Лахадзіцьгаварыць недарэчнае’ (карэліц., смарг., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаханда (гл.) з выпадзеннем ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыры́ндзіцьгаварыць пустое, абы-што’ (Сцяшк. Сл., Скарбы₂). Экспрэсіўны фанетычны варыянт слоў тарандзіць, трындзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́зніцьгаварыць без памяці, галюцыніраваць’, ‘несці лухту’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв., Касп., Багд., Стан.), ‘гаварыць праз сон’ (Бяльк.), ‘бачыць што ў сне, у гарачцы’ (Ласт.), трызні́цьгаварыць адно і тое ж’ (ТС, Растарг.), тры́зніці ‘хлусіць, гаварыць няпраўду’ (пруж., Сл. ПЗБ), ‘блюзніць, трызніць, гаварыць у непрытомнасці’ (паўн.-усх., ЛА, 3), тры́знік ‘лунацік’ (Мат. Маг.), тры́зненне ‘вярзенне, бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца ў бяспамяцтве’, ‘мары, думкі аб кім-, чым-небудзь’ (ТСБМ); трызня́ ‘лухта, абы-што’: як будзеш спаць да дня, насніцца трызня (чач., Бел. дыял. 2), тры́зня ‘шкода’ (Стан.). Параўн. укр. три́знувати ‘біцца, змагацца, банкетаваць пасля бітвы’, рус. смален., зах.-бранск. тры́знить ‘блюзніць; бяздумна гаварыць, плявузгаць’, польск. tryznić ‘дарэмна траціць час’, чэш. trýznit ‘мучыць, катаваць, раздзіраць’, славац. trýzniť ‘тс’. Няясна, у тым ліку ў адносінах да папярэдняга слова. На аснове польск. tryznić і чэш. мар. trýzniti ‘сыпаць, трусіць’ Страхаў (Palaeoslavica, 13, 2, 14–15) выводзіць дзеяслоў з *tryti, *truti (гл. церці), а таксама аналагічна да *trina (гл. трына) назоўнік *trizna, у семантыцы якога развілося значэнне ‘скруха, жалоба’. Спробу звязаць чэш. trýzniti ‘мучыць’ (< *tryti) з польск. trużyc ‘тс’ шляхам атаясамлівання з асновай *tryz‑ зрабіла Варбат (Этимология–1983, 41), у гэтым выпадку мяркуецца збліжэнне семантыкі слоў ‘блюзніць’ і ‘мучыць’, параўн. і рус. валаг. тры́жить ‘навязліва паўтараць адно і тое ж’. Пра паралелізм у структуры і семантыцы трызніць і трылузіць (гл.) з выдзяленнем элемента тры‑ — спецыяльна Цыхун, Зб. Супруну, 280; варыянты тры́зніць/дры́зніць (маг., ЛА, 3, 81), магчыма, пад уплывам дрыве́ць ‘блюзніць, гаварыць у непрытомнасці’, ‘гаварыць лухту’ (Нас., Касп., Дабр.; ашм., Стан., ЛА, 3) — няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, аб чым і без дап.

1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь. Шамякін. // Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні. Грамовіч. // Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды. Сіўцоў.

2. перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маўчо́к, ‑чка, м.

1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.

2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непраўдзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не любіць гаварыць праўды; ілжывы. Непраўдзівы чалавек. // Далёкі ад праўды; непраўдападобны. Стары папярхнуўся на непраўдзівым слове, закашляўся, і праз слёзы, што выступілі на вачах ад кашлю, бліснуў на мяне кароткім, трывожным позіркам. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́тча, ‑ы, ж.

Кніжн. Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам. Прытча пра блуднага сына. □ [У прамове] былі і цытаты з бібліі, і цэлы псалом, і дарэчы прыведзеная прытча. Лынькоў. // Іншасказальны выраз. [Ярошка:] — Кіньце гаварыць прытчамі, не люблю алегорый, эзопавай мовы. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць сіпатым голасам. Сіпае дзяўчына, і ані не разабраць ніводнага слова. Ермаловіч. Ячны сіпае праз суконную хустку, якой абвязана шыя да самых вуснаў. Брыль. Бабка, гаворачы гэта, аж сіпала ад абурэння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́ўнае

1. сущ. гла́вное;

гавары́ць аб ~ным — говори́ть о гла́вном;

2. в знач. вводн. сл. гла́вное;

~нае, не трэ́ба было́ хвалява́цца — гла́вное, не ну́жно бы́ло волнова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрысто́йнасць ж.

1. непристо́йность, неприли́чие ср.; см. непрысто́йны;

2. (непристойное поведение, выражение) непристо́йность, неприли́чие ср.;

гавары́ць ~ці — говори́ть непристо́йности;

не дапуска́ць ~цей — не допуска́ть непристо́йностей (неприли́чий)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)