да́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дамы, дам (у 1 знач.), належыць або ўласцівы ім. Дамскі вальс. Дамскі веласіпед. Дамскія туфлі. // Які складаецца з дам. Дамская кампанія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балала́ечнік, ‑а, м.

1. Музыкант, які іграе на балалайцы. Аркестр у складзе двух цымбалістаў, балалаечніка і гарманіста рыхтаваў народныя песні. Курто.

2. Майстар, які робіць або рамантуе балалайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Ліквідацыя дэфектаў органаў і тканак шляхам перасадкі здаровага органа або тканкі ад аднаго індывідуума да іншага, які належыць да таго ж віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздзі́к, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру. Скрозь зелянелі вадкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атрафі́я, ‑і, ж.

Страта жыццяздольнасці і змяншэнне памераў органа, асобных тканак арганізма ў выніку парушэння харчавання або працяглай бяздзейнасці. // перан. Страта, прытупленне якой‑н. уласцівасці, здольнасці і пад.

[Ад грэч. atropheo — чахну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васа́л, ‑а, м.

1. Гіст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна.

2. перан. Падпарадкаваная або залежная асоба ці дзяржава. Васалы імперыялізму.

[Фр. vassal]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыята́ж, ‑у, м.

1. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн на тавары ў капіталістычным грамадстве з мэтай атрымання прыбытку.

2. Тое, што і ажытацыя.

[Фр. agiotage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апарыць.

2. у знач. прым. Які мае сляды пашкоджання парай або кіпнем. Апараныя рукі.

•••

(Выскачыць) як апараны — раптоўна, хутка (выскачыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гнісці, ‑гніе; зак.

Згнісці ў адным месцы, у сярэдзіне або поўнасцю. Выгніў яблык. Выгніў зуб. □ Падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі, і з правалін несла сырою парахнёю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абме́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмяшаць. Дзве Таклюсіны памочніцы раскладалі корм свінням, абмешвалі — каму чыстаю ячнаю, аўсянаю або грэцкаю мукою, каму промешкаю, а каму і мякінаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)