Пярна́т (перна́т) ’пухавік’ (Нас.), ’пярына’ (Бяльк.), pirnát ’вялікая падушка з пер’я на ўвесь ложак’ (Варл.), пярна́ты ’падушкі’ (Шат.), пырна́ты, перна́ты ’пярына’ (Булг.). Запазычана з польск. piernat ’матрац, напоўнены пер’ямі’ (Кюнэ, Poln., 86), што, відаць, уяўляе субстантываваную кароткую форму прыметніка *perьnatъ, параўн. ст.-бел. пернатыи (Скарына), укр. перна́ткий ’пакрыты пер’ямі’, рус. перна́тый ’тс’, чэш. pernatý, ст.-чэш. peřnatý, славен. pernat, балг. перна́тпадобны да пяра’, ст.-слав. перьнатъ ’пакрыты пер’ямі’. Польскае слова, паводле Банькоўскага (2, 558), выводзіцца з дыял. piernaty, pierznaty < *pierzynaty, ад *perina, гл. пяры́на ’пяро’, што неабавязкова, параўн. балг. пе́рен ’перысты’ (< *perьnъ) з далучэннем суфікса носьбіта прыкметы — перна́тка; у народнай песні: патки пернатки ’пёрыстыя качкі’ (БЕР, 5, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарака́н ’насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі’, ’смярдзючы чорны жук’ (Ласт.), ’падобны на прусака, але чорны’ (Некр. і Байк., Арх. Вяр., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Касп.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), ’прусак, рыжы таракан’ (валож., Жыв. св.), тарако́н ’прусак’ (ігн., Сл. ПЗБ), тараґан ’тс’ (лях., Янк. Мат.), тарака́н ’тс’ (Нас.), ст.-бел. таракан ’тс’ (1640 г., КГС). З рус. тарака́н ’тс’, у якой вядома з XVI ст., запазычанне з цюркскіх моў, відаць, з тат. тарака́н (taraḳan), звязваюць таксама са ст.-рус. то́рхан, та́рхан (ганаровы тытул), што са ст.-цюрк. таркан (гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43; Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 518; Чарных, 2, 228; Орлась, RS, 32, 1, 31–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарфо́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фарфору. Фарфоравая маса. Фарфоравы завод. Фарфоравая прамысловасць. // Зроблены з фарфору. Фрау важна сядзела за сталом і лена папівала каву з маленькага фарфоравага кубачка. Брыль. Побач стаяла попельніца — фарфоравы заяц, які грызе капусны ліст. Карпаў.

2. Падобны па свайму выгляду або па якасцях да фарфору. Як не хацеў дзед, каб яны пераязджалі ў горад. Ён і памёр, каб не пакідаць гор, цяністага могільніка і сіняга, фарфоравага неба над галавой. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руя́ ’зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск. ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат. raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск. rukać — пра падобны крык свіней, чэш. ruchati, рус. хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел. ро́хкаць. Але параўн. балг. дыял. ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус. струя́ ’струмень’. Тут і.-е. *rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл. *ruk‑ у балг. ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг. рой і рус. рой (БЕР, 6, 340–341).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мядо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мёду. [Людвік] выбраў чыстую мясцінку на прызбе, паставіў на ёй мядовую рамку і выйшаў на вуліцу. Кулакоўскі. // Прыгатаваны з мёду, на мёдзе. Мядовы пернік. Мядовы квас.

2. Які пахне мёдам. Верасы напаўняюць паветра мядовым пахам. В. Вольскі. // Падобны колерам на мёд, жоўта-залацісты. [Сонца] кідаецца на абшар, аблівае яго мядовым колерам. Бядуля.

3. перан. Саладжавы, прытарна-пяшчотны, ліслівы (пра голас). — Сястрычка, ідзі пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць урачу, — мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна. Шамякін.

•••

Мядовы месяц гл. месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несапра́ўдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае законнай сілы. Шлюб з псіхічна хворым прызнаецца ў адпаведнасці з законам несапраўдным. «Маладосць».

2. Падроблены; штучны. Несапраўдны брыльянт. □ Увесь цяперашні спрыт гэтага чалавека, яго рухавасць, яго жвавая гутарка, калючы агонь яго слоў, — усё гэта здавалася на[й]граным, несапраўдным. Лынькоў.

3. Ужываецца як састаўная частка назваў раслін, жывёл і пад. Несапраўдны скарпіён.

4. Які толькі вонкава падобны да чаго‑н. сапраўднага. Здавалася, .. што і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́хтык, прысл.

Разм.

1. Якраз, дакладна (таксама, такі самы). Алімпа ўгледзела праз шыбу акна прыплюснуты нос і вушы, рыхтык такія, як у дзядзькі. Сабаленка. Карацей і прасцей кажучы, .. [гаспадар] гуляў са мной рыхтык так, як гуляе кот з мышкай, не даючы ёй ніякай магчымасці пазбавіцца ягоных кіпцюроў. Дубоўка.

2. у знач. нязм. прым. Выліты хто‑н., падобны на каго‑н. — У клубе сядзеў дзядзька рыхтык наш Пракоп Кульгавы. Хведаровіч. Яшчэ калі малым быў, аднойчы, на вадохрышча, вылепіў са снегу станавога, але ж рыхтык ён. Гурскі.

[Польск. rychtyk, rychtyg з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скоре́е

1. сравн. ст., нареч. хутчэ́й;

2. сравн. ст., прил. хутчэ́йшы;

3. нареч. (лучше) хутчэ́й, лепш;

он скоре́е умрёт, чем сда́стся ён хутчэ́й (лепш) памрэ́, чым зда́сца;

4. нареч. (вернее, ближе) хутчэ́й;

он скоре́е похо́ж на мать, чем на отца́ ён хутчэ́й падо́бны да ма́ці, чым да ба́цькі;

скоре́е всего́ хутчэ́й за ўсё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; незак.

1. Незак. да аддаць (у 1–7, 9 знач.).

2. чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў. // перан. Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

енк, ‑у, м.

1. Жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам; крык пакуты, адчаю. Дзіўна.. было чуць, калі замест вясёлых дзіцячых галасоў і смеху са школы даносіўся немы енк, галашэнне жанок. Няхай. Рыва, як падсечаная, апусцілася на зэдлік.., і доўгі працяглы енк вырваўся з яе грудзей. Лынькоў. // Гук, падобны да стогну. І міны енк, і бомбы дзікі свіст, І па Радзіме сум прайшлі даўно. Астрэйка.

2. перан. Горкая жальба, нараканне. — Гэтак жа, мусіць, цяпер жывуць і паміраюць там, адкуль даносяцца аж сюды енк і плач гаротнага народа... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)