бязлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае лісця. У бярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Піў гне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачарне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваім чорным колерам, паказацца (пра што‑н. чорнае). Мінулі дробны лес, і перад .. [Стафанковічамі] зачарнела вёска. Чорны.

2. Пачаць чарнець; стаць чорным. Зачарнела і запахла на полі ралля. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэў, рэву, м.

Тое, што і роў ​2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву. В. Вольскі. — Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнакры́лы, ‑ая, ‑ае.

У якога чорныя крылы; з чорнымі крыламі. Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы, На чорны лес, на гарбы праталін, Калі яшчэ спіць сам бог Ярыла І травы, збуджаныя, не ўсталі? Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бор1 ’хваёвы лес’. Рус. бор, укр. бір, польск. bór, чэш. bor, балг. бор ’сасна’, серб.-харв. бо̑р ’тс’. Прасл. borъ ’хваёвы лес; сасна’. Лічыцца роднасным з герм. словамі: ст.-ісл. bǫrr, ст.-англ. bearuлес’, ст.-ісл. barr ’шыпулька елкі’, далей ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’быць вострым’. Першапачатковае значэнне *borъ‑ ’хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’. Траўтман, 26; Брукнер, AfslPh, 39, 4, 42, 139; Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 193; Слаўскі, 1, 40. Наўрад ці слав. borъ — запазычанне з герм. *baru (гл. вышэй); аб магчымасці адваротнага запазычання гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 108–112. Брукнер (там жа), а таксама Махэк₂ (60–61) (услед за А. Матлам) хочуць бачыць сувязь з слав. *bara ’багна’. Падрабязна пра borъ у слав. мовах Талстой, Геогр., 22–41.

Бор2 ’свердзел’. Рус. бор. Запазычанне з ням. Bohr ’тс’ (а гэта да bohren свідраваць’). З той жа ням. крыніцы паходзіць і бур ’свердзел’ (гл.). Розніца ў вакалізме можа тлумачыцца дыялектным нямецкім вымаўленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухасто́й ’высахлае на корані дрэва’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ’сухі лес, сушняк, засохлыя дрэвы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Янк. 2, Сцяшк.), сухосто́й ’тс’ (ТС), сухасто́іна ’засохлае асобнае дрэва’ (Сл. ПЗБ, Янк. 2). Да сухі і стаяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісцяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паражняко́м, прысл.

Разм. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Калі вярталіся хлопцы паражняком, .. [Надзя] хуценька загружала іхнія насілкі. Грахоўскі. Ля нас паражняком праскочыла грузавая машына, а ззаду марудна цягнулася, ляскочучы на ўвесь лес, фурманка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязле́сны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка. Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)