сту́дзень 1, ‑я, м.

Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі. Матэвушаў. — Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся... М. Ткачоў.

сту́дзень 2, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю ў спевах або на музычным інструменце; тураваць. Забыўшыся па стомленасць, Леванок пачынаў уторыць Мар’яне, і два галасы, пераплятаючыся, напаўнялі пакой любімай мелодыяй... Стаховіч.

2. каму-чаму. Паўтараць якія‑н. гукі. Раскоцістым рэхам уторыць Машынам суседні лясок. Колас. Зямля па шчырасці аддорыць За шчодрасць жыхара нябёс: Зірні, як промню ліст уторыць Суладнай музыкаю рос! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Ушчыльніць і выраўняць што‑н. ударамі, ціскам. Перш чым паставіць колца, асабліва першае, хапіла марокі. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка.

2. Трамбуючы, убіць у зямлю, пясок і пад. Каменне грудамі ляжала ля ям, яго трэба было яшчэ як след утрамбаваць вакол слупоў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутара́нец, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і хутаранін. Большасць карэнных местачкоўцаў, асабліва мужчын, яшчэ ў калектывізацыю падаліся на чыгунку — у стрэлачнікі, грузчыкі, — Заслужылі да пенсіі, а з былых хутаранцаў за доўгія гады ў заработкі мала хто пайшоў: іх як бы не пускала зямля, што ляжала адразу за хатамі і агародамі. Навуменка. Варанецкі ведаў, што не толькі Выжлік, але многія хутаранцы папасвалі жывёлу на калгасных пасевах. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердзь, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пустзямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр. ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск. дыял. wypust ’выган’, чэш. výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус. вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́люс — лаянкавае слова: Padlo! Tulus! (ваўк., Федар. 4). Слова цьмянага паходжання. Па форме і па тэрыторыі ўжывання блізкае да tuolis ‘чорт’ у т. зв. “Польска-яцвяжскім слоўнічку” (Зінкявічус, Балто-слав. иссл., 1983, 19). Апошняе залічана да балцкай лексікі, якая не мае ідэнтычных словаўваральных або семантычных адпаведнікаў у іншых балтыйскіх мовах. Паводле Зінкявічуса (там жа), можа быць звязана з імем прускага бога падземнага царства Patollus, Patollos, літ. Patulas < pa + *tulaзямля’, ст.-прус. talus ‘падлога з гліны’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радзі́ць

1. несов., в разн. знач. роди́ть; (о растениях — ещё) плодоноси́ть, роди́ть;

угно́еная зямля́ до́бра ро́дзіць — удо́бренная земля́ хорошо́ роди́т;

сад мо́жа р. ко́жны год — сад мо́жет роди́ть (плодоноси́ть) ежего́дно;

2. сов. и несов. (дать, давать жизнь кому-л.) роди́ть; рожда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго-што. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.

Х. грошы.

2. каго-што. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.

Х. параненых партызан.

3. перан., што. Не выяўляць адкрыта.

Х. свае думкі.

Х. усмешку.

4. каго-што. Засланяць сабой, рабіць нябачным.

Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.

5. што. Трымаць што-н. у пэўным месцы.

Х. рукі ў кішэнях.

6. што. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.

Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.

7. што. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.

Х. яблыкі на зіму.

8. што. Берагчы як скарб, трымаць у памяці.

Х. у памяці мінулае.

|| зак. схава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. хава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лонка1 ’луг, лугавая сенажаць’ (брасл., Хрэст. дыял.; Бес., Сл. Брэс., Сцяшк., Сіг., Сл. ПЗБ), ельск.зямля паміж садовымі дрэвамі’ (Выг.), драг. ло́нок ’луг, сенажаць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лонка ’луг’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łąka ’тс’ < прасл. lǫka (бел. паўн.-зах., рус. лука).

Лонка2 ’вузкае паглыбленне на градзе для морквы, цыбулі і інш. раслін’ (Жд. 1; акц., Мат. Гом.), лоначка ’радок морквы’ (стаўб., Жд. 2). Балтызм. Параўн. літ. lankà ’даліна, лагчына, нізіна, падножжа гары’, лат. lañka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)