тру́цень, трутня, м.
1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.
2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальварко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Фальварковыя пабудовы. □ — Вашы намаганні — справа тэрміновая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы. Бажко. // Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш. Мурашка. Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальварковай службы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́снасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць чэснага (у 1 знач.). [Левановіч:] Там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць — яны [свінячыя маманты] жыць не могуць. Крапіва.
2. Чэсныя паводзіны, чэсныя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Курган:] — Ды і што Язэп? Ён тут не жыве і тут ніводнага цвічка не ўкраў і, такім парадкам, не парушае агульнай гармоніі чэснасці нашага сяла. Колас. Усім вядома, што Даніла — гэта адна чэснасць... Пестрак.
3. Строгая маральная чыстата, цнатлівасць. Зберагаць чэснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хай разг.
1. частица пуска́й, пусть;
х. е́дзе, калі́ хо́ча — пуска́й (пусть) е́дет, е́сли хо́чет;
х. так! — пуска́й (пусть) так!;
2. частица (при призыве, пожелании) да;
х. жыве́ дру́жба! — да здра́вствует дру́жба!;
3. союз уступ. пуска́й, пусть;
х. я памылі́ўся, але́ памы́лку гэ́ту я вы́правіў — пуска́й (пусть) я оши́бся, но оши́бку э́ту я испра́вил
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
му́мія 1, ‑і, ж.
1. Труп, захаваны ад гніення бальзамаваннем.
2. перан. Пра худога, маларухомага або не здатнага да моцных пачуццяў чалавека. Пасярэдзіне, за сталом, крэсла-трон. Прысланіўшыся да яго непамерна высокай спінкі, сядзіць у чорным сурдуце мумія. Ніводзін мускул не жыве — усё застыла. Сяргейчык. [Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлым, жыццярадасным, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію. Шамякін.
[Араб. mumija, ад перс. mum — воск.]
му́мія 2, ‑і, ж.
Мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).
[Араб. mumija.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.). Паразітычныя чэрві.
2. Які жыве з чужой працы; які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.). Паразітычныя класы капіталістычнага грамадства. // Які мае адносіны да паразітызму, характарызуецца паразітызмам (у 2 знач.). Упершыню сустрэўшыся ў былой Заходняй Беларусі са старым паразітычным светам, убачыўшы на ўласныя вочы яго красамоўныя «ілюстрацыі да палітграматы» — галечу і абрабаванасць народных мас, .. [Панчанка] дае сабе клятву. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плод, ‑а, М ‑дзе; мн. плады, ‑оў, м.
1. Частка расліны, якая развіваецца з кветкі (завязі) і змяшчае ў сабе насенне. Плод сланечніка. // Ядомая частка некаторых раслін, якая развілася з кветкі (завязі). Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў. Бядуля.
2. Зародак дзіцяняці ў чалавека і млекакормячых.
3. перан. Вынік, прадукт якой‑н. дзейнасці. Глянь, як горда жыве маладая сталіца, Як шчасліва плады сваёй працы нясе... Звонак.
•••
Пажынаць плады гл. пажынаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́гавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лугу 2.
лугавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лугу 1. Лугавыя глебы. □ Эх, прасторы лугавыя, Пакланіцеся касцам. Парахневіч. // Які расце і жыве на лузе. Лугавы матыль. □ Ледзь улоўны пах лугавых красак і траў далятаў адтуль з зарэчных прастораў. Лынькоў. // Які знаходзіцца, размешчаны на лузе. Лугавая дарога.
2. Звязаны з выкарыстаннем ці вывучэннем лугоў. Лугавая гаспадарка. Лугавая доследная станцыя. // Прызначаны для работы на лузе. Лугавая веялка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыллё, ‑я, н.
1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі; паселішча. Азяблыя галубы ціснуліся да жылля, садзіліся на падаконнікі. Жычка. Жыллё чалавечае ён абміне Балотам, гушчарам як толькі мага. Зарыцкі.
2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто‑н. жыве. Другі пакой, больш прасторны, служыў.. [гаспадыні] жыллём. Ракітны. // Пра гняздо, нару, логава і пад. Адны з .. [дзятлаў] заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед чарвякоў: другія — больш важнай: будуюць жыллё. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужы́нец, ‑нца, м.
Чужы, нетутэйшы чалавек. І я, твой родны сын, Чужынцам у табе сябе ўжо адчуваю. Колас. // Іншаземны вораг, захопнік. У наш светлы новы дом уварваўся чужынец, .. які жыве .. звярынай прагнасцю таптаць сабе пад ногі ўсё, што створана ў людзях. Купала. Даўно разбіты вораг. Нават каскі Чужынцаў Засмактаў дняпроўскі іл... Панчанка. Усе тут партызанамі былі, Не шкадавалі ворагу «гасцінца», На нашай роднай, вогненнай зямлі Страляў тут кожны кусцік у чужынца. Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)