шалупа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Р мн. ‑паек; ж.
Тое, што і шалупіна. — Добры дзень, — адказала гаспадыня, якая якраз даставала з печы чыгун бульбы з шалупайкамі. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.
2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спляска́ць, спляшчу, сплешчаш, сплешча; зак., што.
Сціснуўшы, прыціснуўшы, зрабіць пляскатым; сплюшчыць. Міхал якраз нешта гаварыў гэтаму хлопчыку, які трымаў у руцэ молат і наважваўся спляскаць вялікі цвік. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм. Голад, галодны час. Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассвіта́нне, ‑я, н.
Пара, калі пачынае рассвітаць; світанне. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання. Колас. Толькі гадзін за дзве да рассвітання з боку гарадка бухнула гармата. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На ба́х ’акурат, якраз’ (ваўкав., Арх. Федар.). Магчыма, суадносіцца з серб.-харв. бах, убах ’зусім’ (параўн. у выразе удрити у бах ’пярэчыць, адмаўляць’) і балг. хващам бъх ’?’, з якімі Брукнер (19) звязвае польск. bechtać, nabechtać ’паклёпнічаць, абгаворваць’, ц.-слав. бехма, бохма ’зусім, цалкам’. Гл. бах, бахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
и́менно част. і́менна, менаві́та; (как раз) якра́з;
◊
а и́менно (в знач. союза) а і́менна;
(вот) и́менно (да, действительно) (вось) і́менна, сапраўды́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рэхт 1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).
Рэхт 2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суб’ектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да суб’ектывізму, суб’ектывістаў. Суб’ектывісцкае тлумачэнне. □ Пры разглядзе і ацэнцы твораў якраз момант суб’ектыўны часам дзе хто не ўлічвае або лічыць як нешта суб’ектывісцкае, непатрэбнае. Андраюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́са ’вялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasa ’бочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)