даўнава́та, прысл.

Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта. Крапіва. Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгнуцца.

2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.

3. Зал. да выгінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіню́ха ‘лучына з абалоны хвоі’ (Шат., Байк. і Некр.), ‘драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ‘тонкія і вузкія дошчачкі (лучына) для тынкоўкі сцен’ (Нар. сл.), сіню́чына ‘тс’ (Бір. дыс.), сіня́к ‘горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі’ (Нар. сл.), сіню́шка ‘лучына пад тынкоўку’ (З нар. сл.), сі́ні ‘аб пацямнелых дошках’ (Ян.), сіні́ца ‘лучына з пасінелай драўніны’ (Мат. Маг.). Да сіні, таму што не насычаная смалой абалонка дрэва хутка набывае шэра-попельны колер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́блака, ‑а; мн. воблакі і аблокі, ‑аў; н.

1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы. Кучавыя воблакі. □ У разрыве шэра-цёмных воблакаў мільгнуў серабрысты кружок месяца. Навуменка. Ляціце, арлы-сокалы, За сінія аблокі, Нясіце словы Леніна Да ясных зор высокіх. Русак.

2. чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і інш.) у паветры. Воблака пылу. □ Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіня́ўка ‘маленькая рыбка’ (ПСл), ‘агульная назва рыб цёмнага ці стракатага колеру або маючых цёмную спінку, напрыклад, гальяна, Phoxims phoxims L.’ (Жук., Жукаў), ‘шчупак’ (Крыв., Янк. 2), ‘быстранка’ (Жук., Гіл., Жыв. св.), ‘верхаводка’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад сіні (гл.), параўн. сіня́вы ‘сіняваты’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), сярод значэнняў якога прысутнічае і ‘шэра-папялісты’. Але сіня́ўка як назва верхаводкі і падобнай да яе быстранкі можа быць і пераўтварэннем з селя́ўкі, сіля́ўкі (гл. сялява) пад уплывам сіні. Гл. таксама сінь і аднакаранёвыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хром, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў.

2. Жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная мінеральная фарба (вокіс хрому або соль хромавай кіслаты).

3. Сорт мяккай тонкай скуры. Міхась сумеўся: было нязручна вось так адразу расчынаць гаворку пра хром, падэшвы, усцілкі. Асіпенка. Баўтрукоў не ішоў, а амаль бег да сцэны, суха шоргаючы рукавамі спартыўнага пінжака з карычневага хрому. Савіцкі.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лія 1, ‑і, ж.

Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі. Абняць за талію. □ [Зіна] прыжмурыла шэра-блакітныя вочы, расчасала кольцы спадаючых на плечы светлых валасоў, зацягнула тужэй паясок на тонкай таліі. Федасеенка. // Частка адзення, якая аблягае гэтае месца. Пінжак быў звужаны ў таліі і нечым нагадваў жаночы жакет. Асіпенка.

[Ад фр. taille.]

та́лія 2, ‑і, ж.

1. Камплект ігральных карт з дзвюх калод.

2. Круг картачнай гульні да канца калоды ў банкіра або да зрыву банка.

[Ад фр. tailler — банкаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эква́тар, ‑а, м.

Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй. Калачынскі. // Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

•••

Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.

Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.

[Лац. aequator ад aequus — роўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муру́гі ’масць паляўнічага сабакі’ (Інстр. II), ст.-бел. мургъ ’парода сабакі’, якое, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 143), запазычана са ст.-польск. murga, яно ў суч. польск. мове азначае ’назва сабакі’, ’вол любой масці’, ’некультурны чалавек’. Параўн., аднак, укр. мору́гий, муру́гий ’рыжы або цёмна-шэры з цёмнымі палосамі’, муру́гашэра-белы вол з больш цёмнымі палосамі’, рус. муругий ’паласаты, з плямамі’, якія ўзыходзяць да прасл. morǫgъ (польск. morąg ’цёмная паласа ў жывёл’, moręgi ’чорны з чырвоным’, славен. maróga ’пляма, паласа’) — усе суадносяцца з мара́ць ’пэцкаць’ (Фасмер, 3, 14). Сюды яшчэ чэш. merhy ’ра́гі — ’палосы на запацелых войнах’, merhovati ’рабіць паласатым’ (Махэк₂, 360).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)