паку́тліва,
1. прысл. З адчуваннем, пачуццём пакуты. Хлопцы сноўдаліся па лесе, пакутліва думалі — што рабіць далей. Новікаў. // Выяўляючы, паказваючы пакуту. Гэлін твар на імгненне пакутліва перасмыкнуўся. Навуменка. // Прычыняючы пакуту. Пакутліва ныла спіна, ад напружання балела шыя. Шамякін.
2. прысл. У вялікай ступені, вельмі. «На, еш, я не хачу, дальбог», — гаварыў .. [Толя], працягнуўшы Сашку далонь, на якой быў пакутліва прывабны ласунак, ужо нават вылузаны з каляровай паперкі. Брыль. Пакутліва доўга цягнуўся дзень. Шамякін.
3. безас. у знач. вык. Цяжка, нязносна. Дзень быў сухі, гарачы. Усё жывое хавалася ў цень. Сядзець за сталом было пакутліва. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што і без дап.
Разм. Паводле забабонных уяўленняў — прынесці няшчасце, хваробу, пашкодзіць каму‑н. паганым (ліхім) вокам. Ячны нават і ртуці .. зашыў коніку ў «жычку», істужку, якой упрыгожана шыя малога [жарабяці]. Каб не сурочыла часам ліхое вока. Брыль. Нездарма ж маці не раз казала .. [Крывахіжу], каб не глядзеў на малых дзяцей у калысцы, бо можа сурочыць. Алешка. // Пашкодзіць каму‑, чаму‑н., хвалячы, прадказваючы што‑н. [Насця:] — Сёння, Ірынка, усе хлопцы твае будуць... — Не суроч, Настачка, — засмяялася Ірынка. Сіняўскі. [Скрыпка:] — Ты ў мяне не благі, здольны сын. Каб толькі не сурочыць... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карча́га 1 ’пень, вывернуты з карэннем, корч’ (ТСБМ), да корч з прадуктыўным ва ўсходнеславянскіх мовах суфіксам ‑ага (SP, 1, 64).
Карча́га 2 ’амфара, гляк’ (ТСБМ) ’плецены сасуд з саломы, які мае форму караткашыйнага графіна’ (Касп., Нік. Очерки), укр. корчага ’сасуд з вузкім горлам’, рус. корчага, ст.-рус. кърчага, ст.-слав. кърчагъ, чэш. křčah, балг. кърчаг, серб.-харв. кр̀чаг. Прасл. kъrčaga можна тлумачыць як вытворную ад kъrkъ ’шыя’ і суфікса (j)aga‑ ’сасуд, які мае горла’ (параўн. назву сасуда гарлач) (Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 39). Гэта версія мае яўныя перавагі перад версіяй аб цюрскім паходжанні слова (тур. korčak ’кішка, мех, бурдзюк’) (Фасмер, 2, 341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ. sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ле́пшы прил.
1. сравнит. ст. лу́чший, лу́чше, полу́чше;
2. превосх. ст. лу́чший;
~шыя лю́дзі на́шай краі́ны — лу́чшие лю́ди на́шей страны́;
◊ у ~шым вы́падку — в лучше́м слу́чае;
не ма́ючы ле́пшага — за неиме́нием лу́чшего;
палічы́ць за ле́пшае — предпоче́сть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свярбе́ць, ‑біць; незак.
1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю. Я помню, як яна [крапіва] апякае рукі: як агнём, на целе потым чырванеюць пухіры, яны пякуць і свярбяць, іх потым раздзіраеш да крыві і слініш — робіцца трохі лягчэй. Адамчык. // Адчуваць казытлівы боль (пра цела і яго часткі). Цела так свярбела ад поту і тырсы, што хацелася драць абедзвюма рукамі. Місько. Узмакрэла ад поту шыя, правае вока, быццам што трапіла туды, непрыемна свярбела. Савіцкі.
2. безас. перан. Разм. Пра неадольнае жаданне зрабіць што‑н. — Ну ж і свярбела стрэльнуць, — прызнаўся Амяллян. Грахоўскі.
•••
Рукі свярбяць у каго гл. рука.
Скура свярбіць гл. скура.
Язык свярбіць гл. язык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́расны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Разлютаваны, які знаходзіцца ў стане моцнага гневу. Як пчолы з разбітага вулля Бароняцца ярасным роем, Так помсцяць за кроў, за разгулле Фашысцкім бандытам героі. Колас. // Які выражае гнеў, азлабленне. Яўген нахіліўся, згорбіўся, і шыя ў яго зрабілася барвовай, а ў чорных вачах запалаў ярасны бляск. Савіцкі. / у перан. ужыв. Пажылыя мужчыны, Угінаючы дол, Носяць палкія міны, Грузяць ярасны тол. Глебка.
2. Вельмі моцны, празмерны ў сваім праяўленні. Ішлі мы ў бой і яраснымі ўдарамі Крышылі інтэрвенцкія палкі. Гаўрусёў. Цераз Лявона бегалі сюды і туды людзі, ён чуў лаянку, удары, ярасныя выкрыкі і звон выбітых шыбаў. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакла́днейшы
1. прил. сравнит. ст. точне́е, поточне́е, бо́лее то́чный;
2. прил. сравнит. ст. чётче, бо́лее чёткий; отчётливее, бо́лее отчётливый; определённее, бо́лее определённый;
3. прил. сравнит. ст. обстоя́тельнее, бо́лее обстоя́тельный; тща́тельнее, бо́лее тща́тельный;
4. (очень точный) точне́йший;
~шыя прыбо́ры — точне́йшие прибо́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нашы́льнік ’частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля’ (ТСБМ), укр. наши́льник ’тс’, рус. наши́льник ’назвы розных частак збруі’. Запазычана з польск. naszelnik ’тс’ яшчэ ў старабеларускі перыяд, параўн. ст.-бел. нашельникъ, нашилникъ, нашыльникъ ’частка збруі’ (з 1631 г., Булыка, Лекс. запазыч., 121), а праз беларускую — у рускую, дзе, як і ў іншых усходнеславянскіх, магло зблізіцца з шы́ла (гл. Фасмер, 3, 52); для беларускага і ўкраінскага тэрмінаў больш верагодны ўплыў назоўніка шыя (шия), параўн. нашы́йнік ’ашыйнік’, а таксама чэш. nášijek ’ланцуг ад хамута да дышля’, якое Махэк₂ (391) лічыць зыходным для чэш. nášijk, славац. nášelník, польск. naszelnik і ўсходнеславянскіх слоў (< *našijьnikъ) з ад’ідэацыяй да чэш. šle, польск. szla, szelka, бел. шляя́ (гл.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шы́йка, ‑і, ДМ шы́йцы; Р мн. шы́ек; ж.
1. Памянш.-ласк. да шыя. Ева толькі што распачала сваю гутарку з цялушачкаю і гладзіла яе бліскучую шыйку. Колас.
2. Вузкая, завужаная частка чаго‑н. Шыйка пазванка. □ Каса ў шыйцы хруснула і засталася ў купіне. Крапіва. Пракоп Дубасаў сказаў, што Сямён Дзікун хоча сумясціць у адну тры аперацыі па шліфоўцы шыек каленчатага вала. Шыцік. У руцэ пана Цабы пагойдваўся жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай. Брыль.
3. Хваставая частка цела прэснаводнага рака. Стаў рак на шыйцы, клешні ўгору падняў. Якімовіч. Трактарыст хуценька аблупіў клюшню, потым адным махам управіўся з шыйкай і нарэшце ўзяўся за ножкі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)