прахало́дны, ‑ая, ‑ае.

Умерана халодны, асвяжальны. І вецер б’е ў твар — прахалодны, чысты і духмяны, як віно. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі.

Чысты п.

2. Абагульняючы паказчык фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

3. перан. Карысць, выгада (разм.).

Які п. нам з гэтага?

4. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.; разм.).

Чакаць прыбытку ў хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валакні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з валокнаў; з валокнамі. Валакністыя расліны. Валакністыя матэрыялы. □ Ой, лянок, лянок мой чысты, Валакністы, залацісты. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куткавы́, ‑ая, ‑ое.

Абл. Кутні. Пакой Любы, куткавы, адным акном на раку, а другім на вуліцу, быў сціпленькі і чысты. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. да абмыць.

2. у знач. прым. Чысты, вымыты. Нарэшце зноў выбліснула сонца — абмытае, зыркае. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неправе́траны, ‑ая, ‑ае.

Які не праветрываўся, не быў праветраны. [Гаспадар] павёў гасцей у глыб свае хаты, у чысты пакойчык, хоць і неправетраны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарві́вы, ‑ая, ‑ае.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры. Чарвівы яблык. Чарвівы грыб. □ Такі ж удалы гарох! Стручны, белы, чысты — ніводнага стручка чарвівага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празрысты, правідны, чысты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

эфі́р, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод (спец.).

Простыя эфіры.

2. Асобае суцэльнае асяроддзе, што, паводле старых тэорый фізікі, запаўняе сусветную прастору (уст.).

3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

У эфіры гучыць музыка.

4. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра, месцазнаходжанне багоў.

|| прым. эфі́рны, -ая, -ае.

Э. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белізна́, ‑ы, ж.

Яркі, чысты белы колер чаго‑н. Вочы мімаволі заплюшчваліся ад яркай белізны снегу. Бяганская. Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен медзь. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)