ло́жный

1. (неверный) няпра́вільны; (ошибочный) памылко́вы;

ло́жная мысль няпра́вільная (памылко́вая) ду́мка;

ло́жный шаг няпра́вільны крок;

2. (ненастоящий) несапра́ўдны;

ло́жные криста́ллы мин. несапра́ўдныя крышталі́;

ло́жный скорпио́н зоол. несапра́ўдны скарпіён;

ло́жное со́лнце метеор. несапра́ўднае со́нца;

3. (фальшивый) непраўдзі́вы, фальшы́вы; (притворный) прытво́рны; (лживый) ілжы́вы, (после гласных) лжы́вы, хлуслі́вы; (неоправданный) беспадста́ўны;

ло́жное обвине́ние непраўдзі́вае абвінава́чанне;

ло́жная скро́мность беспадста́ўная сці́пласць;

ло́жный стыд беспадста́ўны со́рам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́дзіць1 ’кпіць, жартаваць, смяяцца’ (віл., Нас.), ’маніць’ (мядз., Нар. словатв.), ’марнатравіць час’ (Шат.), ’трызніць’ (Касп.), мін. ’сварыцца’ (Сл. ПЗБ). Укр. луди́ти ’прывабліваць, спакушаць’, гуц., бойк. ’заманьваць (птушак, свойскую жывёлу’, зах. ’выбіць, ашукваць, зводзіць’; рус. лу́дить, луди́ть ’падманваць’, ’красці (у садзе, агародзе)’, ’сварыць, ганіць каго-небудзь’, ’піць’, ’біць’; польск. łudzić ’прывабліваючы, уводзіць у зман’, ’зводзіць’ і шматлікія прэфіксальныя ўтварэнні з гэтым дзеясловам; чэш. louditi ’вымантачваць, зводзіць’, ’хвалячы, спакушаць’, ст.-чэш. lúditi ’падманваць’, ’прыцягваць’, славац. lúdiť ’зводзіць, баламуціць, прывабліваць’, ’настойліва прасіць’; славен. lúditi ’намагацца ўвесці ў зман, спакусіць’, ’праводзіць час’, ’над нечым забаўляцца’, lǫ́diti ’ашукваць’, ’зводзіць’, ’прывабліваць’, loditi se ’займацца чым-небудзь, забаўляцца’, ст.-слав. лоудити ’ашукваць, зводзіць’. Прасл. luditi ’прывабліваючы, падманваць’, ’зводзіць у зман’, ’спакушаць’, ’прывабліваць’ (Слаўскі, 5, 291–296). І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. laustineiti ’прыніжайце’ (< *laustas ’пакорлівы’), літ. liũsti ’засмучацца’, liū́dnas ’смутны, журботны’, liūdė́ti ’быць смутным’, ’перажываць’, першапачаткова ’быць схіленым’ > ’згінацца пад цяжарам мітрэнг і клопатаў’, лац. lūdere ’маніць’, гоц. luitsфальшывы’, liūta ’крывадушнік’, luton ’зводзіць, ашукваць’, ст.-ісл. lutr пахілены, нагнуты’, lot ’ашуканства’, уэл. lluded ’стомлены’ < і.-е. *leud‑ ’нахіляцца’ > ’схіляцца перад кім-небудзь’, ’прыніжацца’ > ’быць крывадушным, ашукваць’. Значэнне ’трызніць’ у лудзіць можна супаставіць з блізкімі ’неразумны, шалёны, дурны, прыдуркаваты’ ў паўд.-прасл. ludъ: серб.-харв. лу̑д, лу̑да̄, славен. lȗd, макед., балг. луд ’тс’ і ’недасведчаны, няспелы, наіўны’, ’свавольны, раптоўны’, а таксама ц.-слав. людыи ’дурны, шалёны’ і укр.-ц.-слав. людъ ’дурны’ (Фасмер, 2, 528; Махэк₂, 341; Скок, 2, 325–326; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 486–487 з л-рай). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 133), ст.-бел. лудити (1595 г.) ’вабіць, клікаць; ашукваць’ — запазычанне са ст.-польск. łudzić.

Лудзіць2 ’выводзіць (птушанят)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, генетычна можа быць звязана з літ. lùgzti ’трэскацца, лопацца’ (з чаргаваннем ‑gz‑/‑ж і пераходам ж > дз — гл. Карскі, 1, 384). Параўн. таксама лузґа́ ’жамерыны’, ’кастрыца ад ільну’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неве́рный

1. (неправильный) няпра́вільны; (неточный) недакла́дны; (ошибочный, ложный) памылко́вы;

неве́рное реше́ние зада́чи няпра́вільнае (памылко́вае) рашэ́нне зада́чы;

неве́рный перево́д няпра́вільны (недакла́дны) перакла́д;

2. уст. (ненадёжный) ненадзе́йны, няпэ́ўны;

неве́рное де́ло ненадзе́йная (няпэ́ўная) спра́ва;

3. (нарушающий обязательства, супружескую верность, верность в любви) няве́рны, здра́длівы;

неве́рный челове́к няве́рны (здра́длівы) чалаве́к;

4. (неуверенный, нетвёрдый) няцвёрды; (колеблющийся) хі́сткі;

неве́рная похо́дка няцвёрдая пахо́дка;

неве́рная рука́ няцвёрдая рука́;

5. (о слухе, зрении и т. п.) няве́рны; фальшы́вы;

неве́рная но́та фальшы́вая но́та;

неве́рный слух няве́рны слых;

неве́рный глаз няве́рнае во́ка;

6. сущ., уст. няве́рны, -нага м.; недаве́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)