фацэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Камічны, забаўны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. Колас. Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абрака́цца ’абяцаць выканаць якую-небудзь справу ў імя бога, даваць абет’ (Шат., Сцяшк., Касп., Арх. ГУ, КЭС), абрачыся ’ахвяравацца’ (КЭС) да ob‑rekati sę. Не зусім зразумела словаўтваральная мадэль і, у прыватнасці, зваротны характар дзеяслова, якія супярэчаць семантыцы. Арэал пашырэння слова сведчыць, магчыма, аб тым, што гэта калька. Верагодным словам-крыніцай з’яўляецца літ. apžadė́sурачыста абяцаць’ пры žadė́ti ’гаварыць адзін аднаму’ (= rekati sę).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас. зак.

1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку. Ракітны.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).

2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём. Навуменка.

[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́мпа1 ’прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).

По́мпа2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύω ’суправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ман, ‑у, м.

Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстара́н, ‑а, м.

Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран. Аўрамчык. — Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень. Хадкевіч.

[Фр. restaurant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цывільны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. Колас. Я спінаю да лямпы стаю Зноў у штацкім адзенні. Куляшоў. Вагон шчыльна набіты вайскоўцамі і штацкімі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак., што.

1. Напоўніць паветра, прастору якімі‑н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрачы́ся, зракуся, зрачэшся, зрачэцца; зрачомся, зрачацеся; пр. зрокся, зраклася, ‑лося; зак., каго-чаго.

Адмовіцца, адрачыся ад каго‑, чаго‑н. Хацеў бы вас, песні, Зрачыся, пакінуць, — Сілачкі ж мне мала. Купала. Ад імя сваіх сяброў Танк урачыста заявіў, што маладая літаратура Заходняй Беларусі не зрачэцца рэвалюцыйных і гуманістычных традыцый Коласа і Купалы. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)