убра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; -а́ў, -а́ла; убяры́; -а́ны; зак., што.

1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

У. буракі машынамі.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

У. залу кветкамі.

Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. убо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испещри́ть сов.

1. (покрыть, усеять множеством чего-л.) усы́паць, ушпіля́ць (чым);

2. (изукрасить) упрыго́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыўкра́сны ’прыгожы’ (Караткевіч), прывукра́сны ’тс’ (рагач., Мат. Гом.). Рус. смал. привукра́ситьупрыгожыць’, пск. преукрасе́я ’прыгажуня’. Лічыцца вытворным ад дзеяслова, запазычанага з рус. приукра́ситьупрыгожыць’ (Пацюпа, Гармонія, 25). Інакш Карскі (2–3, 51), які ў адносінах да дыял. прыўкрасны (привкрасный) (себеж., Мат.) дапускае трансфармацыю ст.-бел. пре‑ ў при‑ (гл. пры‑) па фанетычных прычынах ці па аналогіі, параўн. ст.-слав. прѣоукрасити ’ўпрыгожыць’ прыоукрасити: оукрасивъ сѧ ’ўпрыгожыўся’, гл. таксама ўкрасіў: хлапец няўвошта ўкрасіў (“Энеіда навыварат”). Магчыма, таксама кантамінацыя прыго́жы і *украсны (дзеепрыметнік ад украсіць, гл.), падрабязна гл. Цыхун, Супр. чыт., III, 130–131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілюмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Упрыгожыць (упрыгожваць) вялікай колькасцю агнёў, яркім асвятленнем. Ілюмінаваць навагоднюю ёлку. Ілюмінаваць вуліцы. □ Дазналіся, мабыць, пра мой прыезд, наладзілі мне сустрэчу, ілюмінавалі агнямі лес. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфараваць.

2. Пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.

3. Сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым‑н. Пашкодзіць перфарацыю. Упрыгожыць абутак перфарацыяй.

[Лац. perforatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыгажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.

2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приукра́сить сов., разг.

1. (немного украсить) (тро́хі) упрыго́жыць, (тро́хі) прыбра́ць, (тро́хі) аздо́біць;

2. перен. прыхарашы́ць; (преувеличить) перабо́льшыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уві́ць, уваўю́, уваўе́ш, уваўе́; уваўём, уваўяце́, уваўю́ць; уві́ў, уві́ла́, -ло́; уві́; уві́ты; зак.

1. што ў што. Уплесці віццём.

У. стужку ў вянок.

2. што на што. Намотваючы, змясціць.

У. усю пражу на верацяно.

3. каго-што. Абвіць па ўсёй паверхні.

Дзікі вінаград увіў сцены дома.

4. што чым. Упрыгожыць, абвіваючы чым-н.

У. арку гірляндамі.

|| незак. увіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Распароць сшытае. Расшыць кнігу. Расшыць торбу. □ [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў у сярэдзіну. Сіняўскі.

2. Упрыгожыць вышыўкай, вышыць. Расшыць абрус. Расшыць каўнер у сарочцы.

3. Спец. Выраўняць, зрабіць гладкім (састаў у швах муроўкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испестри́ть сов.

1. спярэ́сціць, зрабі́ць страка́тым, рабы́м;

2. (покрыть, усеять множеством чего-л.) усы́паць, ушпіля́ць (чым);

3. (изукрасить) упрыго́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)