упрыго́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упрыго́жу упрыго́жым
2-я ас. упрыго́жыш упрыго́жыце
3-я ас. упрыго́жыць упрыго́жаць
Прошлы час
м. упрыго́жыў упрыго́жылі
ж. упрыго́жыла
н. упрыго́жыла
Загадны лад
2-я ас. упрыго́ж упрыго́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час упрыго́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упрыго́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што чым.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, зрабіць прыгажэйшым, ярчэйшым.

У. сукенку вышыўкай.

У. жыццё каму-н. (перан.).

|| незак. упрыго́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упрыго́жванне, -я, н.

|| наз. упрыгажэ́нне, -я, н. і упрыго́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыго́жыць сов., прям., перен. укра́сить;

у. суке́нку вы́шыўкай — укра́сить пла́тье вы́шивкой;

у. жыццё — укра́сить жизнь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрыго́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы выгляд, зрабіць больш прыгожым, яркім; аздобіць. А колькі розных стужак, грабянёў, Хусцінак яркіх, завушніц прыгожых! Якіх яны красуняў упрыгожаць! Танк. Гарадоў нашых вуліцы, плошчы Упрыгожыла мора сцягоў. Машара. Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі. Колас. І зноў работа закіпела — аж дух займае ў хлопцаў. Спачатку ля краёў столь узорамі ўпрыгожылі, пасля да сярэдзіны дабраліся. Нядзведскі. // Стаць сведчаннем якіх‑н. заслуг (пра ордэны, медалі і пад.). Ордэн Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда». // перан. Зрабіць больш поўным, багатым па зместу (жыццё, існаванне). Каб зноў жыццё сваё ўпрыгожыць, — За працу возьмемся хутчэй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыго́жаны укра́шенный; см. упрыго́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілюмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што.

Упрыгожыць (упрыгожваць) ілюмінацыяй.

І. вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыго́жанне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што і упрыгажэнне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыго́жваць несов., прям., перен. украша́ть; см. упрыго́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Пакрыць, упрыгожыць пер’ем.

А. стралу.

|| незак. апе́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

Ляпныя ўпрыгажэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)