абміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.
А. вёску.
2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.
А. пешахода.
3. Не зачапіць, не закрануць.
Куля мяне абмінула.
4. перан. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем); прапусціць, не звярнуць увагі на што-н.
Злачынцу не а. кары.
|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыме́та, -ы, ДМ -ме́це, мн. -ы, -ме́т і прыкме́та, -ы, ДМ -ме́це, мн. -ы, -ме́т, ж.
1. Адметная рыса, па якой можна пазнаць каго-, што-н.
Асобыя прыметы (прыкметы).
Прыметы (прыкметы) восені.
2. У народных уяўленнях: прадвесце чаго-н.
Дрэнная п.
◊
На прымеце (прыкмеце) быць у каго (разм.) — пра таго, хто (што) з’яўляецца прадметам чыёй-н. увагі, цікавасці і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шуме́ць¹, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.
1. Утвараць, рабіць шум (у 1 знач.).
Шуміць бор.
Шуміць дождж.
Шуміць у галаве (няясна ў думках ад стомленасці, моцнага перажывання, ап’янення). У вушах шуміць (пра слыхавое раздражненне).
2. Гучна выражаць незадаволенасць, сварыцца, крычаць.
Няма чаго ш. з-за дробязі.
3. Ажыўлена абмяркоўваць што-н., рабіць прадметам усеагульнай увагі.
Ш. пра свае дасягненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ціка́ва,
1. Прысл. да цікавы.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць увагі, цікавасці, інтарэсу да чаго‑н. Цікава наведаць вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Бядуля. — Цікава, цікава, што там твае лічыльнікі паказваюць? — настаражыўся Міхальчук. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што, чым.
Аднакр. да варушыць (у 1, 2 знач.). Не варухне абвялым лістом клён на ўзбочыне дарогі, не адзавецца птушка. Навуменка.
•••
Вухам не варухнуць (не навесці) — не звярнуць ніякай увагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нуль, ‑я, м.
1. Лічбавы знак «О», які абазначае адсутнасць велічыні (дабаўлены справа ад лічбы ўдзесяцярае яе).
2. Умоўная велічыня, ад якой пачынаецца вылічэнне падобных ёй велічынь (тэмпературы, часу і пад.). Сярэдняя тэмпература года ніжэй нуля.
3. перан. Пра што‑н. вельмі малое, нікчэмнае. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш. Якімовіч.
4. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае ніякага значэння.
•••
Абсалютны нуль — тэмпература −273,16°C, пры якой спыняецца хаатычны цеплавы рух малекул у целе; самая нізкая магчымая тэмпература.
Звесці да нуля гл. звесці.
Нуль увагі — ніякай увагі.
[Ад лац. nullus — ніякі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.
1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.
Ластаўкі насіліся над сажалкай.
Н. па хаце.
2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.
Паліто доўга носіцца.
3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).
Н. з ідэяй.
4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).
Над поплавам насіўся пах свежага сена.
◊
Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прысусе́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Сесці побач з кім‑н.; размясціцца каля каго‑н., далучыцца да каго‑н. На Міхася ніхто не звярнуў увагі. Ён прысуседзіўся на лаўцы. Асіпенка. Гудок прысуседзіўся да кампаніі маракоў у купэ, размешчаным побач. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.
2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў (пра якую‑н. працу, справу). Карпатлівыя пошукі. □ Пачалася ўседлівая карпатлівая работа над помнікам гвардыі радавому Аляксандру Пасмітнаму. Васілёнак. Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая работа. «Звязда».
2. Старанны, руплівы, дбайны. Карпатлівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)