Ты́цкала ‘падкалочаная малаком і мукой яечня’ (Сцяшк.), ты́цкало ‘смятана’ (Сцяшк. Сл.), ты́цкалка ‘мачанка’ (Жд. 2). Усе ўтвораны ад ты́цкаць ‘тыкаць, макаць’, гл. тыц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ты́катьI несов.
1. ты́каць; то́ркаць; (втыкать) утыка́ць; уто́ркваць;
ты́кать па́лкой в зе́млю ты́каць (то́ркаць) па́лкай у зямлю́;
2. (совать) со́ваць, ты́цкаць;
поросёнок ты́чет нос в коры́то парася́ ты́цкае лыч у кары́та;
ты́кать па́льцем на кого́-л. ты́цкаць па́льцам на каго́-не́будзь;
◊
ты́кать в нос (кому-л.) со́ваць (ты́цкаць) у нос (каму-небудзь).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адсту́пнік, ‑а, м.
Той, хто адступіўся, адрокся ад ранейшых поглядаў, перакананняў. Адступнік ад веры. Палітычны адступнік. □ Тыя затонцы, што не запісаліся на сходзе ў калгас, цяпер вышэй пападымалі галовы і даволі зняважліва пазіралі на адступнікаў, на тых, што павыпісваліся з калгаса. Колас. // Пагард. Той, хто здрадзіў каму‑, чаму‑н. [Сымон:] На такога будуць тыкаць пальцамі і шаптаць асцярожна: «адступнік, душапрадавец!» Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ты́каўка, ты́кавка ‘верашчака, мачанне’ (Шат.; малар., Сл. Брэс.), ‘кавалачкі сала і мяса, прыгатаваныя з мукой у выглядзе калатушы’ (Інстр. 1). Да ты́каць 1 (гл.), бо бліны мачаліся («тыкаліся») у верашчаку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыты́чына ’збег непрыемных, нечаканых абставін’; ’дамаганне, прэтэнзія’ (Нас.). Укр. прити́чина ’перашкода, затрымка’; ’здарэнне, прыгода’; ’прычына’, рус. ярасл. притычи́на ’прычына; віна’. Ад прытыка́цца ’сутыкацца’. Да тыкаць (гл.). Параўн. пры́тча (гл.), рус. при́тка ’нечаканае здарэнне, прыгода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыты́ка 1 ’выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад., прывязвання лодкі’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1; полац., З нар. сл.; ПСл), ’калок, якім прытыкаюць пласты сена ў капе або ў стозе, каб не зрывала ветрам’ (ТС), ’тонкі шост пры падхватніку’ (Янк. 1), прыты́чка ’калок’ (Байк. і Некр.). Да тыкаць (гл.).
Прыты́ка 2, прыты́чка, мн. л. прыты́кі, прыты́чкі ’дакор; папрокі, упікі’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Касп.), ба́ба‑прыты́ка ’пра мужчыну, які ўмешваецца ў чужыя справы і размовы’ (Растарг.). Да прытыка́ць 2 (гл.), аддзеяслоўны назоўнік з ‑а асновай. Меркаванні пра калькаванне літ. priẽkaištas ’дакор, папрок’ пры літ. káišioti, kìšti ’тыкаць’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 152–153) не пераконваюць.
*Прыты́ка 3 ’?’: “Нанімала чачотачка скочну музыку, // Нанімала невялічка капэлю ўсю: // Верабейка — на скрыпіцы, // Салавейка — на прытыцы” (ашм., Ант.). Значэнне невядомае, але не выключана, што гэта прытыка 1 (гл.). У такім выпадку да тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́ткала ’затычка’ (ТСБМ), ’мех з саломаю ці скрутак ануч, якім затыкалі дзірку для дыму ў курнай хаце’ (Янк. II). Укр. дыял. уст. заткало ’тс’ (Грынч., Жэлях.). Ад дзеяслова *заткаць (заткнуць, гл. тыкаць) з суфіксам ‑ла. Параўн. затка, затвералы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)