Тае́мнытайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел. таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2-3, 233). Укр. тає́мний ’таемны’, польск. tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш. tajemný ’тс’, славац. tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск. tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпег, ‑а, м.

Разм. Тайны агент, які сочыць за кім‑н.; шпік. Шпег, які ўвесь час маячыў, не вытрымаў і паглядзеў праз веснічкі на двор. Гурскі.

[Польск. szpieg.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншасказа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца іншасказам, мае тайны, скрыты сэнс; алегарычны. Іншасказальны сэнс. □ Адказ Каліноўскага перасыпан фальклорнымі сімваламі, мова яго іншасказальная, як у казачных асілкаў. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусве́т, -у, М -све́це, м.

1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

Разгадаць тайны Сусвету.

2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй.

Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусве́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сусветная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́шчык, ‑а, м.

Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыдакты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Павучальнасць. Самуіла, які любіў кнігу і хацеў пазнаць тайны сусвету, не мог задаволіць рэлігійны дыдактызм. Каваленка. [Канец] байкі не выклікае смеху і ўспрымаецца як голы дыдактызм. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́знаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

Разм.

1. Тое, што і выведаць (у 1 знач.).

2. Тое, што і спазнаць. Вызнаць тайны акіяна — Вось імкненне іх [вучоных] і план. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захава́ны і захо́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад захаваць.

2. у знач. прым. Тайны, скрыты. У вачах маіх сяброў была заклапочанасць і нейкая захаваная туга. Гурскі. У шапатлівым голасе жонкі — захаваная радасць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус. резидент ’тс’. Ст.-бел. резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск. rezydent < лац. residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)