струча́сты і стручы́сты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Такі, у якога многа струкоў. А стручасты! Струкі — па дванаццаць гарошын! Дубоўка. Казачнік вельмі добра ведае, што казка абавязкова патрабуе добрай выдумкі, перабольшання. Таму ў яго калі стручысты гарох — дык абавязкова, па дванаццаць гарошын у струку. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́зам, прысл.
Спец.
1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з’ездве ідуць юзам, а пры пад’ёме буксуюць машыны, мае сваю назву — Равок. Сіпакоў.
2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́хадзень, ‑дня, м.
Разм. Прышэлец, прыблуда. А калі ўжо я падышоў, відаць, пагрозліва блізка да .. гнязда [кнігаўкі], яна, мне здаецца, спалохалася і шпарчэй замахала крыллем, нібы спрабуючы адагнаць прыхадня. Сіпакоў. — Уся наша зямля ў курганах — там парахнеюць косці прыхадняў. Гурскі. Хворы прыхадзень прыўзняў ад падушкі галаву, насцярожыўся. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́зва, ‑ы, ж.
Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды‑н., павестка. Лабановіч зірнуў на паперку: гэта была позва ад Віленскай судовай палаты з’явіцца на суд. Колас. У кішэні ляжала позва з’явіцца на зборны пункт ваенкамата з патрэбнымі рэчамі. Лужанін. Позва загадвала .. [дзядзьку Мікіту] ў панядзелак з’явіцца ў суд. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стамі́цца, стамлюся, стомішся, стоміцца; зак.
Адчуць стомленасць, зморанасць; замарыцца, знясіліцца. Падбіўся я. Спацеў і так стаміўся, Нібыта ў спёку цэлы дзень касіў Тупой касой... Сіпакоў. Калі стамлюся некалі праз меру, Адчуць бы мне падтрымку рук тваіх, І я ў прыліў магутных сіл паверу, Бо мы — ўдваіх. Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́цішча, ‑а, н.
Разм. Месца, дзе раней стаяла хата. Лёгка адшукаць яшчэ Родную руіну — На зарослым хацішчы Расцвіла шыпшына. Вітка. Бераг зарос крапівою па пояс, крапіва буяла і над каменнем якогасьці хацішча. Лось. А неўзабаве на старым хацішчы ўжо стаялі вось гэтыя тры вянцы новага зруба... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бана́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, асаблівасць банальнага. А. Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць. «Маладосць».
2. Збіты выраз, штамп; хадульны вобраз; агульнавядомая думка. Пераможаны ў гэтым слоўным турніры змушаны будзе адысціся, а з .. [дзяўчынай] астанецца той, хто больш пагаварыць ёй прыемных банальнасцей. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць разважнага; здольнасць разважаць. У разведцы .. [Слесарэнка] быў незаменны, бо ў яго характары надзвычайная храбрасць шчасліва спалучалася з разважнасцю і цвярозым разлікам. Бураўкін. І баюся спудзіць Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай Вось гэта свята неслухмяных ліній [у дзіцячых малюнках], яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы Вучоных кніжак. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які выказвае або ў якім выказаны думкі празмерная колькасцю слоў. Мнагаслоўная справаздача. Мнагаслоўны артыкул. □ Дзядзька.. пісаў жонцы такія ласкавыя і мнагаслоўныя пісьмы, па якіх можна было падумаць, што ён вялікі гаварун. Сіпакоў. // Які многа гаворыць. Звычайна маўклівая, .. [гаспадыня] зрабілася надта мнагаслоўнай і ўсё гаварыла пра свае няшчасці. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Які асеў, ушчыльніўся ад доўгага ляжання. Сустрэла каля брамы цішыня Пяском улежаным, травой кароткай. Пысін. Баба Домна, укруціўшыся ў цёплую хустку, ляжала на сваім улежаным за гады месцы — за комінам, на печы. Сіпакоў.
2. Які ўляжаўся і стаў гатовым для ўжывання. Пахла гарэлым торфам, агуркамі і ўлежанымі яблыкамі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)