самацёк, ‑у, м.
1. Рух вадкасці або сыпкіх рэчываў сілай свайго цяжару.
2. перан. Ход якой‑н. справы, працы без плана, без кіраўніцтва; стыхійнае ажыццяўленне чаго‑н. Гэту работу неабходна праводзіць з вялікай актыўнасцю, мэтанакіраванасцю, не дапускаючы ніякага самацёку. Машэраў. Неабходна было ініцыятыву работнікаў завода накіраваць у патрэбнае рэчышча, знішчыць самацёк, унесці ў працоўны працэс пэўную сістэму і планавасць. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ква́рта ’мера вадкіх і сыпучых рэчываў’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Нас., Сцяшк., ДАБМ, Мядзв., Гарэц., Мат. Маг., Шат.), ’кубак, конаўка, кружка’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах., ТС). Ст.-бел. кварта ’мера вадкасці і сыпкіх рэчываў’ (з 1582 г.) < польск. kwarta < лац. quarta ’чвэрць’. Не абавязкова прымаць нямецкае пасрэдніцтва паміж польск. і лац. (параўн. Булыка, Запазыч., 145). Гл. Слаўскі, 3, 462; ЕСУМ, 2, 414.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватэ́рка 1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.
Кватэ́рка 2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.
2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.
[Ад лац. quarta — чацвёртая.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́чка 1 ‘рыба Cobitis taenia L.’ (Янк. 3., ТС). Гл. секаўка.
Се́чка 2 ‘рэзаная салома на корм жывёле’ (ТСБМ, Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), се́чанка ‘тс’ (Нас., Бяльк.). Ад сячы, параўн. славен. дыял. sečka ‘парэзаная салома, сена’.
Се́чка 3 ‘страказа’ (горац., ЛА, 1). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне страказа пад уплывам стрыкаць ‘сячы’, гл.
Се́чка 4 ‘руя ваўкоў’ (ПСл). Відаць, з це́чка ‘тс’ (паводле ЛА, 1, разам з це́ка, распаўсюджана на поўдні моўнай тэрыторыі), пераасэнсаванага пад уплывам сячы ‘грызці’, параўн. воўк зарэзаў авечку.
Се́чка 5 ‘мера сыпкіх рэчываў’: въ сечкѣ 6 гарнцевъ (Яшк. Мясц.). Да сек (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі.
Дубовая б.
Саліць агуркі ў бочцы.
2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).
Б. жыта.
3. Фігура вышэйшага пілатажу: поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі.
◊
Бяздонная бочка (разм.) —
1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;
2) пра таго, хто можа выпіць многа спіртнога і не ап’янець (неадабр.).
Бочка з порахам — неадступная пагроза, вялікая небяспека.
Нясе як з бочкі (разм., неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.
|| памянш. бо́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. бо́чкавы, -ая, -ае.
Бочкавое піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Карэ́ц 1 ’коўш, кубак, конаўка’, укр. корець ’мера сыпкіх цел; коўш, кубак’, рус. корец ’коўш, тара з бяросты, мера зерня’, ст.-чэш. kořec ’сасуд для сыпкіх цел’, славац. korec ’мера зерня’, ст.-польск. korzec ’тс’, ’сто літраў’, ст.-слав. корьць ’мера’, балг. коръц ’драўляная пасуда для збору вінаграду’, серб.-харв. ко̀рац ’кадачка’. Слова яўна старажытнае, узыходзіць да прасл. korьcь. Найбольш верагодная этымалогія, як здаецца, зводзіцца да паходжання ад кара. Але словаўтваральны бок выклікае сумненні (Бернекер, 580). Спасылка на gъrnьcь (Трубачоў, Эт. сл., 11. 129) не пераконвае (gъrnьcь — Nomen deminutivum ад gъrnъ, якое само азначае ’сасуд’). Да таго ж існуюць і іншыя значэнні для карэц, якія не ўкладаюцца ў гэту схему (гл. карэц 2). Больш пераканаўчым нам здаецца версія аб запазычанні і міграцыі гэтага тэрміна (Махэк₂, 277). Маецца на ўвазе ст.-грэч. κόρος ’мера’, лац. corus ’мера’, магчыма, вандроўны тэрмін. Напрамак запазычання удакладніць цяжка (Параўн. яшчэ Скок, 2, 150).
Карэ́ц 2 ’калодка з адтулінай у верхнім камяні жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.), рус. карец ’тс’, ст.-рус. корьць ’млынавы коўш, скрынка над жорнамі, адкуль сыплецца зерне’. Апошняе значэнне сведчыць аб сувязі па паходжанню з карэц 1 і таксама аб далёкай ад кара́ (гл.) семантыцы. Агульнай семай для ўсіх значэнняў з’яўляецца ’мера’.
Карэ́ц 3 ’ручка касы’ (БДА). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́нкер, ‑а, м.
1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы. Паслядовіч.
2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.
3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, нарабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты. Сабаленка.
[Англ. bunker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кош, каша, м.
1. Плеценая з лазы, карэння і інш. круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго‑н. Плесці кош. Кош бульбы. Збіраць у кош баравікі. □ Вось цёткі ў вялікіх, абшытых зверху кашах прывезлі кіяўлянам дары палескіх лясоў — чарніцы і суніцы. Няхай.
2. Сплеценая з лазы скрыня, якая ўстанаўліваецца на возе для перавозкі бульбы, мякіны ці іншых сыпкіх рэчываў.
3. Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу. Касмылю трэба было самому і засыпаць збажыну ў кош і выграбаць муку ў мяхі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчуп, ‑а, м.
Спец. Назва шэрага розных прыстасаванняў, інструментаў, прыбораў і пад., якімі выяўляюць, зандзіруюць, вымяраюць што‑н. // Сапёрны інструмент, які служыць для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін. Калі мінашукальнікам выявіць міну немагчыма, дзейнічаюць шчупам. «Маладосць». // Інструмент, які складаецца з некалькіх пласцін рознай таўшчыні для вымярэння зазораў паміж дэталямі машын. // Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб сыпкіх і вязкіх рэчываў (зерня, мукі, масла і пад.). [Лена] бярэ шчуп і апускае ў бак. Кулакоўскі. // Невялікі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)